З 20 жніўня пачаўся сезон палявання на капытных жывёл . 21.by

З 20 жніўня пачаўся сезон палявання на капытных жывёл

23.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так, з 20 жніўня адкрылася паляванне на лася, аленя высакароднага, лань еўрапейскую, аленя плямістага.

– У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання дазволена паляванне на жывёл нарміраваных відаў па дазволах на здабычу жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх, – адзначыў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – У перыяд з 20 жніўня па 30 верасня дазволена здабываць дарослых самцоў лася, высакароднага і плямістага аленя, лані. У гэты час на працягу сутак дазволена таксама здабыча дарослых самцоў, селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту зброевым спосабам з засады і з падыходу. Можна выкарыстоўваць наразную (з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкаствольную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.

Адказнасць за парушэнне ўказаных вышэй патрабаванняў прадугледжана ч. 1 арт. 15.37 КоАП Рэспублікі Беларусь і арт. 282 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Далей Сяргей Сёмчанка нагадаў:

– За дадатковай інфармацыяй і па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства звяртайцеся ў Барысаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Барысаў, вул. Аранжарэйная, 12 або па тэлефоне «гарачай лініі» 8 017 77 9-20-04.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, з 20 жніўня адкрылася паляванне на лася, аленя высакароднага, лань еўрапейскую, аленя плямістага. – У адпаведнасці з Правіламі вядзення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика