У цэнтры ўвагі — дзеці!. 21.by

У цэнтры ўвагі — дзеці!

26.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СУМНАЯ статыстыка прычын пажараў паказвае, што практычна чвэрць ад іх агульнай колькасці адбываецца па прычыне дзіцячага свавольства з агнём ці награвальнымі прыборамі.


Узяць запалкі і, капіруючы бацькоў, запаліць паперу, уключыць у разетку прас і ўявіць сябе гаспадыняй, распаліць вогнішча, як калісьці палілі, адпачываючы на прыродзе, — усе гэтыя маленькія дзеянні часам прыводзяць да вялікай бяды. Таму лепшы спосаб папярэдзіць няшчасныя выпадкі з дзецьмі — не пакідаць іх без нагляду. А калі гэта іншы раз немагчыма, то загадзя паклапаціцеся пра бяспеку малышоў.
Па 10 верасня па ўсёй краіне ў два этапы праходзіць прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”. Першы этап праходзіць па 31 жніўня на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей. У іх размяшчаюцца тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай, інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі для прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы. У якасці экспертаў выступаюць інспектары МНС. Яны расказваюць дарослым пра правілы бяспечных паводзін, якім трэба навучыць дзяцей.
Акрамя гэтага, пакупнікі могуць атрымаць яркія брашуры, буклеты, памяткі і календары, якія дапамогуць эфектыўна запомніць правілы бяспекі. Каб прыцягнуць увагу бацькоў, на манекенах будуць развешаны, быццам для продажу, камплекты баявога адзення выратавальнікаў, а ў канцылярскіх аддзелах — вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Другі этап прымеркаваны да Адзінага дня бяспекі і пройдзе з 2 па 10 верасня. Найбольшая ўвага будзе нададзена навучальным установам: дзяцей чакаюць урокі бяспекі і тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя. Важнае месца адводзіцца рабоце з дарослымі: пройдуць інтэрактыўныя гутаркі, тэматычныя бацькоўскія сходы, а таксама гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў, прысвечаныя тэме бяспекі.
У акцыі, акрамя супрацоўнікаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, члены клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і іншыя зацікаўленыя.
На працягу акцыі па тэлебачанні будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, радыёэфір папоўніцца аўдыёінфармацыяй, у газетах з’явяцца артыкулы, якія накіраваны на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СУМНАЯ статыстыка прычын пажараў паказвае, што практычна чвэрць ад іх агульнай колькасці адбываецца па прычыне дзіцячага свавольства з агнём ці награвальнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика