Падарункі да 1 Верасня. 21.by

Падарункі да 1 Верасня

27.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРАЦЯГВАЕЦЦА рэспубліканская акцыя «Прафсаюзы — дзецям». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая расказала, што асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія пойдуць у першы клас і дзецям-сіротам. А таксама шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем’ям, тым, дзе выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

— 1 Верасня — гэта свята для будучых вучняў. Для нас жа важна дапамагчы іх бацькам, — адзначае Таццяна Эдуардаўна. — Сабраць дзіця ў школу — справа не з лёгкіх. Патрэбны немалыя выдаткі. Таму праводзім дабрачынную акцыю. Хто-хто, а дзятва вельмі рада ініцыятыве прафсаюза. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячай непасрэднасцю дзякуюць нам за падарункі. На пажаданне добра вучыцца сціпла адказваюць: «Пастараемся!»
Таццяна Эдуардаўна паведаміла, што райкам прафсаюза работнікаў АПК аказаў матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года дзесяці сем’ям. Напрыклад, Галіна Рудніковіч, рабочая ААТ “Пруднікі-Агра”, выхоўвае пяцёра дзяцей. Па трое дзяцей у сем’ях Вольгі Бебчык, Марыны Карабань з ААТ “Зані”, Веры Аўсянік, Івана Грышкевіча са свінакомплексу “Брусы”, Алега Звяругі з ДУП “Мядзельскае ПМС”. Чацвёра дзяцей выхоўваецца ў сям’і Тэрэзы Сарокі з СГФ “Дзягілі”. Прычым двайняткі Люба і Надзя сёлета пойдуць у першы клас. Дзяўчынкі былі вельмі рады атрымаць наборы першакласніка. Вераніка Кутузава, якая працуе бухгалтарам у ААТ “Зані”, адна выхоўвае дваіх дзетак. Прафсаюз не мог пакінуць без увагі і іх. А вось у сям’і жывёлавода з гэтага ж сельгаставарыства Галіны Малько чацвёра дзяцей школьнага ўзросту.
Бадай, самая вялікая сям’я ў аператара машыннага даення кароў фермы “Свір” ААТ “Свір-агра” Марыны Губар — шасцёра дзетак. Хто ходзіць у школу, хто ў дзіцячы садок, а хто з татам дома. Так, тата знаходзіцца ў водпуску па доглядзе самага меншага сыночка. Усе дзеці з ахвотай дапамагаюць бацькам па гаспадарцы.
— Напярэдадні новага навучальнага года райкам прафсаюза работнікаў АПК хоча аказаць вам невялікую матэрыяльную дапамогу, — кажа Таццяна Эдуардаўна. — Шчыра жадаю ўсёй вашай вялікай сям’і моцнага здароўя, дабрабыту, каб вас заўсёды радавалі дзеткі.
Марына Уладзіміраўна расказала, што самы малодшы — Ярык, а самы старэйшы (яму пятнаццаць год) — Данік. Трынаццаць споўнілася дачушцы Ксеніі. Яшчэ ёсць Улада, Раман і Маша. Вось такая дружная сям’я жыве ў гарадскім пасёлку Свір.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРАЦЯГВАЕЦЦА рэспубліканская акцыя «Прафсаюзы — дзецям». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая расказала, што асаблівая ўвага надаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика