Мінчук пасварыўся з таксоўцам і стаў біць аўтамабіль нагамі
27.09.2019 16:28
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by Мінскія міліцыянты затрымалі раней судзімага 36-гадовага мужчыну, які пашкодзіў аўтамабіль Opel Signum, У міліцыю звярнуўся кіроўца такоўкі і паведаміў, што яго машыну пашкодзілі. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі зламысніка. Мінчук заявіў, што вяртаўся дадому пасля забаўляльнай установы і пасварыўся з таксоўцам. Злосць ён вырашыў спагнаць на аўтамабілі, таму пачаў біць па ім нагамі. Нападнік пашкодзіў пярэднія бакавыя дзверы, правае бакавое люстэрка і ручку пярэдніх бакавых пасажырскіх дзверак аўтамабіля. Мужчына адмовіўся праходзіць медагляд на стан алкагольнага ап'янення. Выявілася, што раней яго ўжо судзілі за хуліганства. Цяпер яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by Мінскія міліцыянты затрымалі раней судзімага 36-гадовага мужчыну, які пашкодзіў аўтамабіль Opel Signum, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. У...
|
|