Источник материала:
Падчас правядзення чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў намесніку дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Жвіранка» Пятру Спірыдонавічу Ананьку Ганаровую грамату Міністрэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Дадзенае сельгаспрадпрыемства заняло трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў і падрыхтоўцы рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ.
Сяргей РАЙЧОНАК.