Зоркае “вока” і чуйны “нос”, або Бяспеку – пад кантроль аўтаматыкі. 21.by

Зоркае “вока” і чуйны “нос”, або Бяспеку – пад кантроль аўтаматыкі

19.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ідзе наладка сучаснай сістэмы пажарнай бяспекі. Асаблівую зацікаўленасць у гэтым праявілі раённая ўлада і кіраўніцтва ўстановы. Безумоўна, падтрымліваюць такі клопат пра бяспеку і людзі, якія прыходзяць сюды на сходы, канцэрты і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы.

 Дарэчы, да рэалізацыі намеру зрабіць знаходжанне ў РЦКіНТ у высокай ступені бяспечным тут прыступілі яшчэ некалькі год таму: супрацьпажарная аўтаматыка была ўстаноўлена на першым паверсе будынка.
– Цяпер жыццезберагальнае абсталяванне і прыборы з’явяцца на другім і трэцім паверхах, – расказвае дырэктар установы Святлана Паўлаўна Жвірбля. – Выконваюць работы спецыялісты ВК “СПМК-166” г. Гродна. Трэба сказаць, ставяцца яны да працы вельмі адказна. Крыніца фінансавання работ – сродкі раённага бюджэту. У прыватнасці, на мантаж аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння плануецца накіраваць больш за 99 тысяч рублёў, аўтаматычнай сістэмы вадзянога пажаратушэння – звыш 147 тысяч.


Па словах загадчыка аддзела інжынерна-тэхнічнага і гаспадарчага абслугоўвання РЦКіНТ Аляксандра Анатольевіча Мацюша, работы вядуцца паэтапна, згодна з праектна-каштарыснай дакументацый, якая прайшла экспертызу. Пакуль на аб’екце задзейнічаны чатыры работнікі генпадрадчыка. Так, імі ўжо замацаваны кабель-каналы для камутацыі, выкананы іншыя віды работ. Але асноўныя аб’ёмы яшчэ наперадзе.


У выніку старая лінейная сістэма пажаратушэння будзе заменена на адрасную, з’явяцца новыя пульты кіравання, светлавыя, гукавыя і люстэркавыя апавяшчальнікі і іншыя сучасныя ўстройствы, якія здольны аператыўна адрэагаваць на крыніцу задымлення ці ўзгарання, паведаміць аб гэтым і прыступіць да тушэння. А таксама папярэдзіць людзей, якія знаходзяцца ў будынку, і скаардынаваць іх дзеянні ў выпадку эвакуацыі: разумныя прыборы пададуць “голас”, засвецяцца табло “Выхад” і ўказальнікі руху… Дарэчы, будзе аснашчана новымі датчыкамі і сістэма пажаратушэння на першым паверсе.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ідзе наладка сучаснай сістэмы пажарнай бяспекі. Асаблівую зацікаўленасць у гэтым праявілі раённая ўлада і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика