Разное. 21.by

24.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чыгунка няўважлівасці і забаў не даруе

У дзень аховы працы да вучняў другой гарадской школы завіталі госці: старшы інспектар аддзела грамадскага правапарадку Брэсцкага АУС на транспарце, маёр міліцыі Алег Мішчук, намеснік начальніка стралковай каманды станцыі Брэст-Усходні Андрэй Хоміч і старшы інструктар Брэсцкага атрада ваенізаванай аховы Сяргей Кулай. Яны нагадалі хлопчыкам і дяўчынкам, як паводзіць сябе на чыгунцы. Словы выступоўцаў дапоўнілі кадры відэахронікі, якія яскрава дэманстравалі, чым заканчваецца чалавечая няўважлівасць і забаўлянкі побач з блізка ідучым цягніком, прахаджэнне пад вагонамі, пад’ёмы на апоры кантактных правадоў, на дахі вагонаў і многае іншае. Таксама ў апошні час пачасціліся выпадкі, калі дзеці і падлеткі, каб зрабіць эфектнае сэлфі, залазяць на дахі вагонаў. Заканчваецца гэта, як правіла, паражэннем электрычным токам, сур’ёзнымі траўмамі і нават гібеллю. Таму не пашкодзіць яшчэ раз узгадаць правілы паводзінаў на чыгунцы і на дарогах, праверыць, ці ёсць флікеры на верхняй вопратцы ці рукзаках дзяцей. На развітанне школьнікі атрымалі памяткі, буклеты і кніжкі па пытаннях бяспечных паводзінаў на чыгунцы.

Перамогі ў складзе зборнай

18 студзеня ў Мінску прайшла трэцяя Рэспубліканская юнацкая ліга бокса. На спаборніцтвах зборная Брэсцкай вобласці сустрэлася з сапернікамі з Гомельскай і атрымала перамогу з лікам 8:7. У складзе каманды Брэстчыны выступілі выхаванцы СДЮШАР Жабінкаўскага раёна Аляксей Піўчык (да 50 кг) і Павел Клімовіч (да 52 кг), якія ў сваіх вагавых катэгорыях сталі пераможцамі. Віншуем спартсменаў з чарговымі дасягненнямі!

У гасцях — Станіслаў Міластны

Ужо амаль год з ініцыятывы маладой сямейнай пары Эдуарда і Ніны Буза ў Жабінцы функцыянуе трэнажорная зала “Strong Gym”. Займацца прыходзяць як аматары, так і сапраўдныя прафесіяналы. На днях залу наведаў вядомы спартсмен Станіслаў Міластны. Госць — васьміразовы чэмпіён свету, сусветны рэкардсмен, чэмпіён Расіі і Еўропы ў розных федэрацыях. Ён прадэманстраваў лепшы вынік у жыме штангі лежачы без экіпіроўкі — 250 кг у вагавой катэгорыі да 82,5 кг.

Бяда на Піянерскай

18 студзеня а дзясятай гадзіне вечара ў Жабінцы здарыўся пажар. Бяда адбылася на вуліцы Піянерскай у блочнай гаспадарчай пабудове. Агонь пашкодзіў дах і перакрыццё. Абставіны пажару высвятляюцца.

А пад курткай што?

Як паведаміў намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Яўген Самускевіч, напярэдадні зімовых святаў жыхар раёна вырашыў абнавіць гардэроб нестандартным спосабам. На гарадскім рынку ў адным з павільёнаў ён прыгледзеў сабе пару зімовага абутку. Дачакаўся, пакуль прадавец страціць пільнасць, і схаваў чаравікі пад курткай. Задаволены “пакупкай”, хацеў уцячы, але быў затрыманы прадаўцом, які ў выніку перадаў нячыстага на руку наведвальніка супрацоўнікам праваахоўных органаў. Яны ўстанавілі асобу злодзея: ім аказаўся жыхар Жабінкаўшчыны, які не працуе і раней ужо меў судзімасць, а падчас крадзяжу быў нападпітку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чыгунка няўважлівасці і забаў не даруе У дзень аховы працы да вучняў другой гарадской школы завіталі госці: старшы інспектар аддзела грамадскага правапарадку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика