Адбыўся “ШПАЦЫР ПАМЯЦІ” па Брэсцкім гета з Вольгай Малафеячавай
28.01.2020 06:44
—
Разное
|
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які з'яўляецца першым сусветным днём памяці ахвяраў Халакосту. Дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года ў рэзалюцыі 60/7. З гэтай нагоды 26 студзеня адбыўся “ШПАЦЫР ПАМЯЦІ” па Брэсцкім гета з Вольгай Малафеячавай. Удзельнікі “шпацыру” сустрэлісь на Плошчы Свабоды а 16 гадзіне, каб узгадаць разам імёны брэсцкіх яўрэяў, паглядзець на іх дамы. Шмат хто спампаваў на тэлефон прыладу “Brest stories guide” і праз навушнікі меў магчымасць паслухаць успаміны сведкаў пра Брэсцкае гета 1941-1942. “ШПАЦЫР ПАМЯЦІ” скончыўся ля помніка ахвярам Берасцейскага гета. Тут удзельнікі экскурсіі ва ўшанаванне памяці ахвяр Галакосту зачыталі імёны забітых са спісу ў 12 260 асобаў, які захаваўся ў Брэсцкім архіве. Насамрэч ахвяр болей бо спіс не ўлічвае непаўнагадовых вязяў гета, то бок спіс можна павялічыць да 18 тысяч асобаў, якіх вывезлі на станцыю Бронная Гара і там страцілі. Спіс таксама не ўлічвае памерлых і растраляных на тэрыторыі самаго гета, а гэта яшчэ больш за 5 тысячаў берасцейцаў… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які з'яўляецца першым сусветным днём памяці ахвяраў Халакосту. Дзень быў зацверджаны...
|
|