У Гродзенскім раёне выратавалі 180-гадовую капліцу, якая загарэлася ад свечкі
29.01.2020 12:00
—
Разное
|
Капліца / mchs.gov.by У Гродзенскім раёне падчас пажару выратавалі капліцу, пабудаваную ў 1841 годзе. Здарэнне адбылося ў вёсцы Свяцк. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, унутры храма быў дым. Яны лакалізавалі і ліквідавалі ўзгаранне. Агонь паспеў пашкодзіць мэблю і падлогу. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць пакінутая без нагляду свечка, Капліца належыць да мясцовага каталіцкага прыходу. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капліца / mchs.gov.by У Гродзенскім раёне падчас пажару выратавалі капліцу, пабудаваную ў 1841 годзе. Здарэнне адбылося ў вёсцы Свяцк. Калі ратавальнікі прыехалі на...
|
|