В Осиповичах прошло торжественное заседание клуба пед встреч. 21.by

В Осиповичах прошло торжественное заседание клуба пед встреч

06.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няма на свеце лепей прыгажосцi, чым вабная, як цуд, краса жанчын…

Як заўсёды, лепшым педагогам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымалі настаўнікі Дараганаўскага ВПК Алена Бізунок, СШ № 1 Алена Багдановіч, выхавальнік ясляў-сада № 6 Сняжана Гасан, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Міхаіл Грыгорчык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 4 Тамара Карцава і настаўнік Алена Ізох, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце ясляў-сада № 8 Ванда Дзівак, педагогі Таццяна Кошур з СШ № 1, Наталля Строк са Свіслацкай СШ і Ларыса Чысцякова з гімназіі. Шэрагу прадстаўнікоў галіны былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама і аддзела па адукацыі, Падзячныя лісты старшыні.

Словы асаблівага прызнання прагучалі ў адрас работнікаў устаноў адукацыі, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Падарункі ад райарганізацыі РГА “Белая Русь” і РГА “Беларускі фонд міру” атрымалі Аксана Бязмен, Марына Дзмітрова, Вольга Клепча, Наталля Кузьмінчук, Кацярына Малах, Наталля Пахомава, Ганна Патапейка, Наталля Рыцікава, Вольга Свінцова, Ірына Стэльмах.

Павіншавала жанчын і старшыня райкама прафсаюза Алена Кулакоўская. Найбольш актыўным членам пярвічак яна ўручыла Ганаровыя граматы абласнога і раённага камітэтаў галіновага прафсаюза.

На мерапрыемстве былі агучаны дасягненні ўстаноў адукацыі і асобных педагогаў. Так, пераможцай абласнога конкурсу “Інавацыйны менеджмент: ад кваліфікацыі настаўніка — да лідарства адукацыйнай сістэмы” стала СШ № 2. Дыплом на абласным конкурсе “Педагог дадатковай адукацыі” атрымала Ганна Бабчанок (ЦТДіМ). Пераможцамі раённага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” сталі настаўнікі СШ № 3 Галіна Косава і Людміла Мікуліч, а таксама Алеся Тамашук з гімназіі і выхавальнік ясляў-сада № 10 Вольга Пятроўская. А на конкурсе маладых спецыялістаў “Прызванне — педагог” лепшыя вынікі паказалі настаўнікі гімназіі і СШ № 3 Вераніка Піліева і Юліяна Вараўко, а таксама выхавальнік ДЦРД Алена Архіпенка.

Кветкі і словы прызнанняў, шчырыя ўсмешкі і музычныя нумары — усё гэта адрасавалася прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва, якія не толькі ствараюць хатнюю ўтульнасць, але і выхоўваюць падрастаючае пакаленне, наталяюць яго ведамі і дапамагаюць знайсці шлях у самастойнае жыццё.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма на свеце лепей прыгажосцi, чым вабная, як цуд, краса жанчын… Як заўсёды, лепшым педагогам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы галоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика