У гонар маці, жанчыны, вясны. 21.by

У гонар маці, жанчыны, вясны

11.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 Сакавіка – самае добрае і пяшчотнае свята. Мы ад усёй душы віншуем нашых любых жанчын, якія, нібыта вясенняе сонца, саграваюць свет сваёй любоўю і прыгажосцю. Урачыстая імпрэза “Жадаем быць прыгожай, як вясна”, прысвечаная Дню жанчын, прайшла ў Кобрынскім Палацы культуры.


 

У кожнай жанчыне закладзены стваральны пачатак – яна дае жыццё, дзеля нашых жанчын і разам з імі мы ажыццяўляем самыя сур’ёзныя праекты, – адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. – Радасць у іх вачах, чароўныя ўсмешкі – ацэнка нашых намаганняў, без якой губляюць сэнс усе поспехі. Нашы жанчыны – гэта галоўнае багацце нашага краю, яго душа, яго сучаснасць і будучыня.


Пад апладысменты прысутных Міхаіл Грышкевіч уручыў ордэны Маці матулям Кобрыншчыны, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь высокую ўзнагароду атрымалі Марыя Бандарук, Лідзія Брыштэн, Яўгенія Давідовіч, Ірына Дзмітрук, Таццяна Заяц, Вольга Кукашук, Дзіяна Луцык, Надзея Новік, Алеся Севасцьянчук, Дар’я Чарвякоўская і Дзіяна Шатуева. Выдатным святочным падарункам для ўсіх гасцей стала канцэртная праграма, падрыхтаваная таленавітымі кобрынскімі артыстамі.





Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ: Цырымонію ўзнагароджання ордэнам Маці праводзіць Міхаіл Грышкевіч. Моманты святочнага канцэрта.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гонар маці, жанчыны, вясны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика