Аляксандр Лукашэнка: Краіны СНД павiнны зняць усе бар'еры, што засталiся ва ўзаемным гандлi. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Краіны СНД павiнны зняць усе бар'еры, што засталiся ва ўзаемным гандлi

10.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Краiны СНД павiнны зняць усе бар'еры, што засталiся ва ўзаемным гандлi, выключыўшы прымяненне пратэкцыянiсцкiх мераў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лу- кашэнка ў Кiшынёве, выступаючы на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД.

Беларусь iнiцыявала разгляд на ўзроўнi лiдараў краiн СНД пытання аб прыняццi сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў сусветнага крызiсу. Негатыўныя тэндэнцыi ў сусветнай эканомiцы прывялi да значнага знiжэння тавараабароту памiж краiнамi Садружнасцi, падзення тэмпаў росту эканомiк, скарачэння рабочых месцаў. "Мы не можам дазволiць сабе раскошу iгнараваць iснуючую сiтуацыю i марудзiць з прыняццем сумесных мераў", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

Да таго ж у Садружнасцi ўжо ёсць станоўчыя прыклады такога ўзаемадзеяння, але ў двухбаковым фармаце. Так, Беларусь разам з Расiяй i Украiнай распрацавала i ўжо выконвае сумесныя антыкрызiсныя праграмы. "Упэўнены, што наша першачарговая задача ў гэтай сiтуацыi — зняць усе бар'еры, якiя засталiся ва ўзаемным гандлi, выключыўшы прымяненне пратэкцыянiсцкiх мераў", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

  На думку беларускага боку, зацвярджэнне плана па рэалiзацыi сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу на 2009—2010 гады будзе садзейнiчаць вырашэнню гэтай задачы i запатрабуе ад усiх дзяржаў — удзельнiц СНД — дзейсных крокаў у гэтым напрамку. Асаблiва актуальныя такiя меры, як устараненне мiждзяржаўных бар'ераў ва ўзаемным гандлi i правядзенне скаардынаванай абароны ўнутраных рынкаў ад нядобрасумленнай канкурэнцыi з боку суб'ектаў гаспадарання трэцiх краiн.

Прэзiдэнт таксама выказаў пазiцыю Беларусi па вынесеных на абмеркаванне кiраўнiкоў дзяржаў пытаннях, якiя датычацца 65-годдзя перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне i ветэранаў ВАВ. Аляксандр Лукашэнка выступае катэгарычна супраць спроб перапiсаць гiсторыю вайны, паставiць пад сумненне яе прычыны i вынiкi, прынiзiць подзвiг савецкага салдата. Ён выказаў надзею, што пры прыняццi рашэння па гэтых пытаннях не ўзнiкне нiякiх рознагалоссяў.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка чакае сур'ёзных зрухаў у адносiнах з Украiнай у найблiжэйшыя паўтара-два месяцы. Аб гэтым ён заявiў на сустрэчы ў Кiшынёве з кiраўнiком украiнскай дзяржавы Вiктарам Юшчанкам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння не ўдасца прадметна пагутарыць па многiх тэмах, якiя наспелi, i прапанаваў дамовiцца аб сустрэчы ў найблiжэйшы час, каб абмеркаваць усе пытаннi.

Напярэдаднi гэтай сустрэчы прэм'ер-мiнiстры дзвюх краiн дэталёва абмяркуюць усе праблемы ў двухбаковых адносiнах, што, на думку кiраўнiка беларускай дзяржавы, дасць магчымасць Беларусi i Украiне пайсцi далей.

Аляксандр Лукашэнка перадаў цёплыя прывiтаннi ўкраiнскаму народу i пажадаў яму "лепшай долi". "Нi наш, нi ваш народ не заслугоўвае таго, што адбываецца цяпер, не мы iнiцыятары таго бязладдзя i праблем, якiя iснуюць у свеце. Мы трапiлi пад уплыў гэтага", — сказаў беларускi лiдар. "Але вы правiльна сказалi на самiце ў тым жорсткiм кантэксце, у якiм праходзiла размова, што мы выйдзем з крызiсу, i выйдзем больш моцнымi", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Вiктара Юшчанкi.   У сваю чаргу кiраўнiк украiнскай дзяржавы падкрэслiў, што Украiна зыходзiць з той пазiцыi, што адносiны з Беларуссю — добрасуседскiя, знакавыя. На яго думку, яны маюць патрэбу ў сур'ёзным развiццi i ўдасканаленнi. Вiктар Юшчанка таксама выказаў надзею, што падчас сённяшняй размовы бакi прыйдуць да ўзаемапрымальных рашэнняў.

Беларусь i Малдова могуць значна пашырыць эканамiчнае супрацоўнiцтва, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з часова выконваючым абавязкi Прэзiдэнта Малдовы, старшынёй парламента Мiхаем Гiмпу.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь i Малдова ў ранейшыя часы заклалi добрую аснову супрацоўнiцтва, якую неабходна развiваць. Ён запэўнiў, што ў дзвюх краiн па самых адчувальных момантах супрацоўнiцтва праблем не будзе. "Нашы эканомiкi ўзаемадапаўняльныя i па самых вострых пытаннях не перасякаюцца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў найблiжэйшы час будуць зняты праблемы з транспарцiроўкай грузаў праз Украiну. Аб гэтым iшла размова на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Украiны, якая адбылася ў Кiшынёве пасля пасяджэння Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД. "Мы ўтрох зможам вырашыць любыя праблемы. Калi зняць усе пытаннi, што знаходзяцца на парадку дня, мы зможам значна рушыць наперад у нашых адносiнах", — упэўнены беларускi лiдар.

У сваю чаргу Мiхай Гiмпу адзначыў вялiкiя перспектывы двухбаковага супрацоўнiцтва i развiцця эканамiчных сувязяў.

Краiны СНД не павiнны дапусцiць сваёй раз'яднанасцi. Аб гэтым заявiў у Кiшынёве пасля завяршэння самiту СНД Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лiдара, усе ўдзельнiкi самiту сышлiся на думцы, што неабходна думаць аб тым, як краiнам СНД жыць разам i не дапусцiць раз'яднанасцi. Аляксандр Лукашэнка таксама лiчыць, што СНД павiнен заставацца як пляцоўка для перагавораў. "Няхай дрэнна, няхай нешта не вырашаецца, няхай проста абмяркоўваем, але гэта пляцоўка для перагавораў, яна адзiная на постсавецкай прасторы, яе трэба захаваць", — упэўнены беларускi лiдар. Ён дадаў, што "нiхто не выказваўся за спыненне супрацоўнiцтва".

Падводзячы вынiкi самiту, Прэзiдэнт сказаў, што адбылася вострая, жорсткая размова. Цяжка фармiраваўся парадак дня самiту. Сiтуацыю выратавала Беларусь, унёсшы пытанне аб сумесным пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. "Штыкi скрыжавалi на гэтым пытаннi", — падкрэслiў беларускi лiдар. Ён нагадаў, што год таму ўрадам было даручана распрацаваць адпаведныя меры, аднак год прайшоў — i нiякага вынiку. "Ужо, кажуць, крызiс завяршаецца, а мы ўсё вядзём размовы аб тым, як павысiць, вывучыць, iнфармаваць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ён задаў пытанне мiнiстру фiнансаў РФ: чым канкрэтна Расiя, у якой вялiкiя рэзервы, можа дапамагчы краiнам СНД.

Аляксандр Лукашэнка сказаў таксама, што Расiя апелюе тым, што выступае на баку Беларусi пры выдзяленнi крэдытаў МВФ. "А атрымалася так, што МВФ сёння выдзяляе крэдыт з улiкам таго, што нам выдзяляе Расiя. А цяпер Расiя публiчна заяўляе, што $500 млн не дадзiм. МВФ нам задае пытанне: як жа гэта, мы разлiчвалi, што i Расiя дасць", — адзначыў Прэзiдэнт. "Вось такi момант жорсткай размовы. Думаю, я правiльна засяродзiў увагу на гэтым пытаннi", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзiдэнта, для Беларусi не прынцыпова, цi прадаставiць Расiя абяцаны крэдыт. "Калi дасць — добра, калi не — знойдзем iншыя магчымасцi. Але гэта пытанне прынцыпу — калi паабяцалi, то трэба даваць", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

На самiце было таксама закранута пытанне бар'ераў у гандлi i мераў пратэкцыянiзму. "Упiсваем пункт: нiякiх бар'ераў, нiякага пратэкцыянiзму. Дык у нас з Расiяй бар'еры i пратэкцыянiзм. Калi гэтыя пытаннi будуць вырашаны?" — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што на самiце "моцна выступiў Вiктар Юшчанка, яго аргументацыя была вельмi пераканаўчая". Паводле слоў беларускага лiдара, галоўнай думкай выступлення Вiктара Юшчанкi было тое, што нi Беларусi, нi Украiне не былi б патрэбны крэдыты, калi б была створана зона свабоднага гандлю. Краiны маглi б самастойна зарабiць неабходныя сродкi. У такiм жа ключы выступiлi Таджыкiстан i Азербайджан.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўдзельнiкi самiту сышлiся на думцы, што праблем ва ўсiх дзяржаў дастаткова, аднак калi краiны адзiныя, то павiнны дзейнiчаць у адным ключы.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краiны СНД павiнны зняць усе бар'еры, што засталiся ва ўзаемным гандлi, выключыўшы прымяненне пратэкцыянiсцкiх мераў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лу- кашэнка ў Кiшынёве, выступаючы на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД. Беларусь iнiцыявала разгляд на ўзроўнi лiдараў краiн СНД пытання аб прыняццi сумесных мераў па пераадоленнi наступстваў сусветнага крызiсу. Негатыўныя тэндэнцыi ў сусветнай эканомiцы прывялi да значнага знiжэння тавараабароту памiж краiнамi Садружнасцi, падзення тэмпаў росту эканомiк, скарачэння рабочых месцаў. "Мы не можам дазволiць сабе раскошу iгнараваць iснуючую сiтуацыю i марудзiць з прыняццем сумесных мераў", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика