Работнiкам сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi. 21.by

Работнiкам сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi

14.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя працаўнiкi аграпрамысловага комплексу!

Прымiце мае сардэчныя вiншаваннi i цёплыя словы шчырай удзячнасцi ў сувязi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi.

У нашай краiне на развiццё аграрнай галiны накiроўваюцца значныя сродкi. І важна, што яны даюць аддачу. Нават у няпростых умовах надвор'я гэтага года сабраны добры ўраджай. Высокiх вынiкаў дабiлiся жывёлаводы. Устойлiва развiваецца перапрацоўчая прамысловасць. Забяспечана харчовая бяспека рэспублiкi.

Дасягненнi аграпрамысловага комплексу — гэта вынiк штодзённай напружанай працы як простых работнiкаў сельскай нiвы, перапрацоўчых i абслуговых арганiзацый, фермераў, так i спецыялiстаў, кiраўнiкоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасцi i моладзi, работнiкаў сацыяльнай i культурнай сферы ў вёсцы.

Выказваю вам вялiкую падзяку за адданасць сялянскай справе, важкi ўнёсак ва ўмацаванне эканомiкi i суверэнiтэту Беларусi. Бо добрасумленная, высокапрадукцыйная праца на любым участку, у кожнай арганiзацыi — галоўны рэсурс, надзейны фундамент дзяржавы, абавязковая ўмова яе працвiтання.

Упэўнены, што i надалей вы будзеце прымнажаць дасягнутыя поспехi, працаваць з поўнай аддачай.

Жадаю вам i вашым блiзкiм добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць любiмай Радзiмы.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнiкi аграпрамысловага комплексу! Прымiце мае сардэчныя вiншаваннi i цёплыя словы шчырай удзячнасцi ў сувязi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi. У нашай краiне на развiццё аграрнай галiны накiроўваюцца значныя сродкi. І важна, што яны даюць аддачу. Нават у няпростых умовах надвор'я гэтага года сабраны добры ўраджай. Высокiх вынiкаў дабiлiся жывёлаводы. Устойлiва развiваецца перапрацоўчая прамысловасць. Забяспечана харчовая бяспека рэспублiкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика