Вiцэ-прэм'ер застаўся задаволены Беларускiм iнвестыцыйна-эканамiчным форумам. 21.by

Вiцэ-прэм'ер застаўся задаволены Беларускiм iнвестыцыйна-эканамiчным форумам

14.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звыш 450 замежнiкаў з 60 краiн паўдзельнiчалi ў Беларускiм iнвестыцыйна-эканамiчным форуме, якi праходзiў 12—13 лiстапада ў Мiнску. Было ж зарэгiстравана 683 удзельнiкi, што сведчыць пра iнтарэс да форуму, падзялiўся ўражаннямi на прэс-канферэнцыi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў.

— Мы ставiлi перад сабой мэту iнфармаваць сусветныя дзелавыя колы пра паляпшэнне ў Беларусi iнвестыцыйнага клiмату, пра працу, якую мы робiм для паляпшэння дзелавога асяроддзя. I я мяркую, што гэтай мэты мы дасягнулi, — лiчыць намеснiк прэм'ер-мiнiстра. Ён упэўнены, што такi форум не апошнi, i наступны, вiдаць, будзе праводзiцца ў большым памяшканнi, каб не было праблем з размяшчэннем удзельнiкаў.

Андрэй Кабякоў паведамiў, што ў першы дзень форуму ўрачыста была падпiсана iнвестыцыйная дамова з бельгiйскай кампанiяй АОI NV аб стварэннi ў Беларусi транспартна-лагiстычнага парка з аб'ёмам iнвестыцый каля 290 млн еўра, а таксама расказаў, што да позняга вечара праходзiлi сустрэчы прэм'ер-мiнiстра, вiцэ-прэм'ераў з iнвестарамi, падчас якiх было абмеркавана i разгледжана шмат праектаў.

Што датычыцца пападання Беларусi ў трыццатку краiн з найлепшымi ўмовамi вядзення бiзнэсу, то Андрэй Кабякоў сказаў, што задача пастаўлена, што сiстэма ацэнак бiзнэс-клiмату дэталёва вывучана, i што ўжо намечаныя крокi руху наперад — у першую чаргу ў галiне падаткаабкладання i мiжнароднага гандлю, а таксама ў тых сферах, дзе рэйтынг Беларусi нiжэй за саракавое месца. Але намеснiк прэм'ер-мiнiстра звярнуў увагу на адзiн важны, на яго погляд, момант:

— Мы павiнны паспяваць уводзiць у сваю свядомасць i сваё эканамiчнае жыццё тыя рашэннi, якiя ўжо прынятыя, а iх прынята досыць шмат. Але не заўсёды гэтыя рашэннi поўнасцю выкарыстоўваюцца нашымi суб'ектамi гаспадарання, мо таму, што яны iх не ведаюць да канца цi не ўяўляюць магчымасцi iх рэалiзацыi. Я лiчу, што гэта яшчэ больш важная задача, чым прадуцыраванне новых i новых рашэнняў.

Андрэй Кабякоў заявiў журналiстам, што "прагноз сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2010 год будзе той, якi забяспечыць выкананне прагнозных параметраў на 2006—2010 гады, i тут нiякiх сумненняў быць не павiнна". Намеснiк прэм'ер-мiнiстра лiчыць, што менавiта дзякуючы наяўнасцi мабiлiзуючых прагнозных паказчыкаў Беларусь мае лепшыя эканамiчныя паказчыкi па вынiках 2009 года, чым у суседзяў, што наяўнасць мабiлiзуючых прагнозных паказчыкаў на 2010 год з'яўляецца правiльным рашэннем, якое падштурхне суб'екты гаспадарання выкарыстоўваць "вокны" эканамiчных магчымасцяў рынку.

Павел Бераснеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звыш 450 замежнiкаў з 60 краiн паўдзельнiчалi ў Беларускiм iнвестыцыйна-эканамiчным форуме, якi праходзiў 12—13 лiстапада ў Мiнску. Было ж зарэгiстравана 683 удзельнiкi, што сведчыць пра iнтарэс да форуму, падзялiўся ўражаннямi на прэс-канферэнцыi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика