Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў структурнай перабудовы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта
29.12.2009
—
Новости Политики
|
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў структурнай перабудовы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Такую задачу ён паставiў 24 снежня ў час дакладу Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Мiкалая Корбута, нядаўна назначанага на гэту пасаду. Аляксандр Лукашэнка закрануў кадравы i арганiзацыйны бакi работы непасрэдна Кiраўнiцтва справамi. Кiраўнiк дзяржавы зноў нагадаў пра сваё патрабаванне "чысцiнi кадраў", iх правiльнай расстаноўкi, а таксама ўмацавання Кiраўнiцтва за кошт высокаквалiфiкаваных, падрыхтаваных, сумленных, прыстойных супрацоўнiкаў, здольных у сучасных умовах выконваць тыя задачы, якiя стаяць у цэлым перад краiнай. Прэзiдэнту даложана аб папярэднiх вынiках работы прадпрыемстваў Кiраўнiцтва справамi ў 2009 годзе. Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў неабходнасць выканання прадпрыемствамi прагнозных паказчыкаў, а таксама вызначыў напрамкi iх работы на 2010 год. Асноўнае патрабаванне Прэзiдэнта — прадпрыемствы павiнны выпускаць патрэбную прадукцыю, а таксама шукаць новыя рынкi для экспарту. Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу па далейшым развiццi сферы турызму, у тым лiку ў нацыянальных парках i запаведнiках. Турыстычныя аб'екты павiнны стаць прывабнымi як для жыхароў нашай краiны, так i для замежных грамадзян. Для гэтага ў рэспублiцы рэалiзуецца праграма, якая ў далейшым будзе скарэктавана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi часу. Прэзiдэнту таксама даложана аб ходзе рэалiзацыi праекта па развiццi спартыўна-аздараўленчага цэнтра "Чырвоная паляна" паблiзу Сочы. Паводле слоў Кiраўнiка спраў, у наступным годзе гэты аб'ект пачне працаваць на поўную магутнасць i зможа прымаць турыстаў, а таксама спартсменаў i аматараў гарналыжнага спорту. На сустрэчы iшла размова аб развiццi санаторыя "Беларусь" у Сочы, рэканструкцыi i будаўнiцтве тут новых аб'ектаў. Прэзiдэнт даручыў, каб да зiмовых Алiмпiйскiх гульняў 2014 года была створана ўся неабходная база для прыняцця як беларускiх спартсменаў, так i замежных гасцей. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў структурнай перабудовы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Такую задачу ён паставiў 24 снежня ў час дакладу Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Мiкалая Корбута, нядаўна назначанага на гэту пасаду.
|
|