Прэзiдэнт патрабуе максiмальна ўлiчваць iнтарэсы Беларусi ў пытаннях транзiту энергарэсурсаў. 21.by

Прэзiдэнт патрабуе максiмальна ўлiчваць iнтарэсы Беларусi ў пытаннях транзiту энергарэсурсаў

16.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта i iншыя тэмы былi абмеркаваны 12 лютага на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi i прэм'ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад кiраўнiка ўрада далажыць аб бягучай сiтуацыi ў эканомiцы Беларусi, цi выходзiць краiна на запланаваныя параметры эканамiчнага развiцця. Прэзiдэнт узняў таксама шэраг iншых актуальных пытанняў.

"У частцы пытанняў, звязаных з Расiйскай Федэрацыяй, мяне цiкавiць перш за ўсё адказ Дзмiтрыя Мядзведзева на маё пiсьмо па комплексу пытанняў нафтаперапрацоўкi, па пастаўках электраэнергii ў краiны Балтыi i Калiнiнградскую вобласць транзiтам праз Беларусь. Мы нясём адказнасць, вядома ж, за людзей, якiя там жывуць, i не можам нi ў якiм выпадку перашкаджаць пастаўкам электраэнергii", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў: "Усё гэта добра, але як тут захаваны нашы iнтарэсы? Цi нясе страты бюджэт, дзяржава? Цi атрымлiваем мы ад гэтага тое, што павiнны атрымаць? Калi нафта i газ у Расii — гэта iх рэсурсы, то наша геаграфiчнае, геапалiтычнае, транзiтнае размяшчэнне — гэта нашы рэсурсы, i мы маем права iмi распараджацца ў iнтарэсах народа".

Акрамя таго, Прэзiдэнт запатрабаваў далажыць аб сiтуацыi з пастаўкамi светлых нафтапрадуктаў з Расiйскай Федэрацыi ў Беларусь.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася мiжнароднае супрацоўнiцтва Беларусi, у тым лiку з Кiтаем. "Нам вельмi важна працаваць сёння з Кiтайскай Народнай Рэспублiкай", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Больш таго, як я iнфармаваны паслом Беларусi ў КНР Анатолем Тозiкам, Кiтай вельмi актыўна супрацоўнiчае з намi i гатовы пашыраць супрацоўнiцтва. Як тут у нас iдуць справы?" — пацiкавiўся кiраўнiк дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзiдэнт цiкавiўся ходам будаўнiцтва АЭС у Беларусi i iншымi пытаннямi па выкананнi яго даручэнняў, якiя былi дадзены ўраду раней. Прэзiдэнту даложана аб тым, што сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя ў краiне стабiльная. Народна-гаспадарчы комплекс забяспечаны рэсурсамi для стабiльнай работы i выканання задач па сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны ў студзенi-лютым гэтага года.

У складаных умовах надвор'я жыллёва-камунальныя службы i органы ўлады на месцах робяць усё, каб у поўным аб'ёме забяспечыць падачу цеплавой i электрычнай энергii ў бесперабойным рэжыме, вады i iншых крынiц, неабходных для нармальнай жыццядзейнасцi насельнiцтва. Прымаюцца ўсе меры па ачыстцы дарог i тэрыторый ад снегу.

Што датычыцца развiцця эканомiкi, то валавы ўнутраны прадукт у студзенi 2010 года вырас на 1,3 працэнта да ўзроўню студзеня 2009 года. Пры гэтым вытворчасць прадукцыi сельскай гаспадаркi павялiчылася на 5,7 працэнта, вытворчасць спажывецкiх тавараў — на 5 працэнтаў, рознiчны тавараабарот — на 7,2 працэнта. Крыху адстае прамысловасць: прырост на 2,5 працэнта.

На кантролi ўрада застаюцца пытаннi па рабоце валаўтваральных прадпрыемстваў розных галiн эканомiкi, у першую чаргу Мiнiстэрства прамысловасцi.

Што датычыцца энергетычных рэсурсаў, то Беларусь цалкам разлiчылася за пастаўлены ў 2009 годзе газ, электраэнергiю i iншыя вiды энергii, якiя iдуць на эканомiку. Скарачэнне паставак у Беларусь нафты, выклiканае праведзенымi перагаворамi з расiйскiм бокам, значна паўплывалi на работу прадпрыемстваў нафтахiмiчнай галiны нашай краiны. Вытворчыя магутнасцi гэтых прадпрыемстваў былi загружаны крыху больш як на 60 працэнтаў. Прымалiся меры, накiраваныя на захаванне аптымальнага рэжыму работы нафтаперапрацоўчай галiны i перш за ўсё на задавальненне ўнутранага попыту на прадукты нафтаперапрацоўкi. У студзенi-лютым гэтага года забяспечана бесперабойнае паступленне нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак.

Акрамя таго, прыняты шэраг рашэнняў, накiраваных на арганiзацыю дадатковых паставак нафты ў Беларусь, выкарыстоўваючы пры гэтым узаемавыгадныя схемы работы з расiйскiмi i беларускiмi кампанiямi, якiя даюць магчымасць забяспечваць высакаякаснымi прадуктамi нафтаперапрацоўкi блiжэйшыя да тэрыторыi Беларусi рэгiёны Расiйскай Федэрацыi.

Прэзiдэнту таксама даложаны вынiкi праведзеных перагавораў прэм'ер-мiнiстра Беларусi са Старшынёй Урада Расiйскай Федэрацыi па актуальных пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва адносна палiўна-энергетычнай сферы, у тым лiку выканання дамоўленасцяў у галiне паставак нафты i нафтапрадуктаў у Рэспублiку Беларусь з Расiйскай Федэрацыi. Акрамя таго, кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб шэрагу iнфраструктурных праектаў, што рэалiзуюцца ў 2010 годзе, а таксама аб запланаваных да рэалiзацыi ў блiжэйшыя гады праектах з прыцягненнем кiтайскiх iнвестыцый: рэканструкцыi аўтамабiльных дарог, якiя злучаюць Мiнск з абласнымi цэнтрамi, Вiльнюсам, i аўтадарогi Санкт-Пецярбург — Кiеў, на ўчастках, якiя праходзяць па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; далейшым развiццi iнфраструктуры i электрыфiкацыi ўчасткаў Беларускай чыгункi для павелiчэння iх прапускной здольнасцi.

Прынята рашэнне аб будаўнiцтве аб'язной аўтамабiльнай дарогi Баранавiчаў, а таксама аўтамабiльнай дарогi вакол Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Сяргей Сiдорскi далажыў, што па ўсiх мiнiстэрствах i ведамствах зацверджаны праграмы дзеянняў па дасягненнi прагнозных паказчыкаў на 2010 год, якiя прадугледжваюць у тым лiку нарошчванне прамысловай вытворчасцi, а таксама стратэгii скарачэння запасаў гатовай прадукцыi, што ўключаюць памесячныя заданнi па аб'ёмах яе продажаў. Інвестыцыйнымi праграмамi прадугледжана накiраваць у 2010 годзе на iнвестыцыi ў асноўны капiтал больш за Br60 трлн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта i iншыя тэмы былi абмеркаваны 12 лютага на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi i прэм'ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў ад кiраўнiка ўрада далажыць аб бягучай сiтуацыi ў эканомiцы Беларусi, цi выходзiць краiна на запланаваныя параметры эканамiчнага развiцця. Прэзiдэнт узняў таксама шэраг iншых актуальных пытанняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика