Падзяка Прэзiдэнта Беларусi аб'яўлена прадстаўнiкам ветэранскiх арганiзацый, статкамiтэта, спартсменам i трэнерам. 21.by

Падзяка Прэзiдэнта Беларусi аб'яўлена прадстаўнiкам ветэранскiх арганiзацый, статкамiтэта, спартсменам i трэнерам

05.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 3 мая.

За высокi прафесiяналiзм i значны ўклад у падрыхтоўку i правядзенне ў 2009 годзе перапiсу насельнiцтва Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена супрацоўнiцы Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Наталлi Новiк i начальнiку аддзела статыстыкi Асiповiцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магiлёўскай вобласцi Лiлii Пышнай.

Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена таксама прадстаўнiкам ветэранскiх арганiзацый краiны за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у героiка-патрыятычным выхаванні моладзi, дапамогу ў вырашэннi сацыяльных пытанняў ветэранаў. Сярод iх — старшыня камiсii па героiка-патрыятычнаму выхаванню моладзi Кастрычнiцкай раённай арганiзацыi ветэранаў г. Гродна Надзея Башко, старшыня Іўеўскай раённай арганiзацыi ветэранаў Аляксей Гончанка, старшыня савета Маладзечанскай раённай арганiзацыi ветэранаў Станiслава Зубкова, першы намеснiк старшынi савета Вiцебскай абласной арганiзацыi ветэранаў Леанiд Мацкевiч, старшыня Слуцкай раённай арганiзацыi ветэранаў Раiса Мельнiкава.

За дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на ХХI Дэфлiмпiйскiх летнiх гульнях 2009 года ў г.Тайбэй (Тайвань), плённую дзейнасць па развiцці фiзiчнай культуры i спорту сярод iнвалiдаў Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена члену ГА "Беларускае таварыства глухiх" Кацярыне Белай, начальнiку каманды — старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Беларусi па iнваспорце Святлане Жыгайлавай i спартсмену-iнструктару Саслану Сiдакову, слесару механазборачных работ ААТ "Мiнскi аўтамабiльны завод" ВА "БелаўтаМАЗ" Таццяне Клiмовiч, токару механiчнага цэха Мiнскага ВПУП "Вiток" ГА "Беларускае таварыства глухiх" Аляксандру Козiчу i iншым.

Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена спартсменам i трэнерам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках i каноэ за дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на чэмпiянаце свету 2009 года ў г. Дартмут (Канада), забеспячэнне якаснай падрыхтоўкi нацыянальнай каманды Беларусi. У прыватнасцi, сярод iх — старшы трэнер Мiкалай Банько, дзяржаўны трэнер Яўген Чучкевiч, спартсмены-iнструктары Аляксандр i Андрэй Багдановiчы, Аляксандр Ваўчэцкi, Дзмiтрый Рабчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 3 мая. За высокi прафесiяналiзм i значны ўклад у падрыхтоўку i правядзенне ў 2009 годзе перапiсу насельнiцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика