Зварот. 21.by

Зварот

05.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да народаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў

Народы дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў 9 мая 2010 года адзначаюць 65-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў. У небывалай па напружанасці і жорсткасці вайне шматнацыянальны народ Савецкага Саюза і яго Узброеныя Сілы адстаялі свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны, пазбавілі многія краіны свету ад фашысцкага заняволення.

На фронце і ў тыле нашы народы праявілі самаадданасць і масавы гераізм, патрыятызм і інтэрнацыяналізм, нябачаную стойкасць, без якіх перамога была б немагчымая. Такой стойкасці гісторыя не ведала. Не ведала яна і такой волі да перамогі.

З гадамі не меркне веліч подзвігу, здзейсненага нашымі народамі. Чым больш часу аддаляе нас ад гэтай падзеі, тым больш выразна ўсведамляецца значэнне гістарычнай місіі салдатаў Перамогі, якія адстаялі права на будучыню. Таму, звяртаючыся да народаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці і сусветнай грамадскасці, мы гаворым сёння "дзякуй" ветэранам, якія жывуць у нашых дзяржавах. Мы заклікаем не толькі словам, але і справай аддаваць даніну павагі героям-пераможцам, праяўляць штодзённы клопат аб удзельніках вайны і працаўніках тылу, аказваць ім увагу і ствараць годныя ўмовы жыцця.

9 мая — Дзень Перамогі — застаецца для нашых людзей днём трыумфу справядлівасці, гонару і ўсенароднага смутку па мільёнах загінулых у гэтай бязмерна жорсткай і страшнай бітве. Для нас святыя і дарагія імёны тых, хто паў смерцю храбрых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ў неаплатным даўгу перад тымі, хто цаной свайго жыцця адстаяў Айчыну, а значыць — нашу свабоду.

Мы не забудзем гераізму салдатаў і працаўнікоў тылу, якія выратавалі свет ад фашызму. Таму мы заклікаем свята шанаваць памяць загінулых за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, праяўляць пастаянны клопат аб захаванні і падтрыманні ў належным стане воінскіх пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў, а таксама магіл партызанаў, падпольшчыкаў і вязняў фашысцкіх лагераў; актывізаваць пошук астанкаў воінаў і мірных грамадзян, якія палі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ад рук фашысцкіх захопнікаў.

Мы не дзелім Перамогу на сваю і чужую, заўсёды аддаём даніну мужнасці тых, хто аказаў супраціўленне нацызму. Мы памятаем пра ўнёсак нашых саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў Перамогу, іх дапамогу нам. Аднак найбольш маштабныя і, у канчатковым выніку, галоўныя падзеі адбываліся на савецка-германскім фронце. Нашы краіны страцілі за гады вайны дзясяткі мільёнаў грамадзян. Сярод загінулых на палях бітваў былі людзі ўсіх нацыянальнасцяў.

Улічваючы, што народы нашых дзяржаў зрабілі рашаючы ўнёсак у дасягненне Перамогі, мы заклікаем выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё гонару за агульную гераічную гісторыю і вялікі подзвіг у барацьбе з фашызмам.

Пацвярджаючы сваю прыхільнасць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, палажэнням Статута ААН і Хельсінскага Заключнага акта, мы заклікаем да актыўнага ўзаемадзеяння ва ўмацаванні бяспекі і стабільнасці ў свеце, нарошчвання намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, мірнага палітычнага ўрэгулявання існуючых і прадухілення магчымых канфліктаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да народаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 65-й гадавінай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика