Ільготныя крэдыты на рамонт пустуючых жылых дамоў у вёсцы будуць выдавацца ў Беларусі. 21.by

Ільготныя крэдыты на рамонт пустуючых жылых дамоў у вёсцы будуць выдавацца ў Беларусі

05.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэжым ільготнага крэдытавання будзе распаўсюджаны на рамонт пустуючых індывідуальных дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ № 212, якім унесены змяненні ва ўказ ад 2 верасня 1996 года № 346 "Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы", Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 красавіка.

На канец 2009 года ў рэспубліцы налічвалася 6225 пустуючых жылых дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый. Як правіла, гэтыя жылыя дамы (кватэры) пабудаваны 10 і больш гадоў таму і патрабуюць правядзення капітальнага рамонту.

Па выніках вывучэння гэтай праблемы прызнана магчымым аднаўленне (рамонт) і далейшае выкарыстанне 3015 пустуючых жылых дамоў (кватэр), або 48 працэнтаў агульнай іх колькасці. Фінансавыя затраты на правядзенне рамонту ацэньваюцца ў Br122,4 млрд. Паводле інфармацыі Мінбудархітэктуры, на будаўніцтва такой жа колькасці жылых дамоў (кватэр) спатрэбіцца Br722,5 млрд, або практычна ў 6 разоў больш, чым на рамонт. Такім чынам, рамонт гэтай часткі пустуючых дамоў (кватэр) з далейшым уключэннем іх у гаспадарчы абарот з'яўляецца эканамічна мэтазгодным.

Прадастаўленне на гэтыя мэты льготных крэдытаў ААТ "Белагра-прамбанк" будзе садзейнічаць зніжэнню колькасці пустуючага жылля ў сельскай мясцовасці і вырашэнню жыллёвага пытання для работнікаў гаспадарак і арганізацый сацыяльна-культурнай сферы.

Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, колькасць маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сельскагаспадарчых арганізацыях на лістапад 2009 года складала 8854 чалавекі.

Акрамя таго, прыведзены ў адпаведнасць з іншымі нарматыўнымі актамі некаторыя нормы ўказа, якія датычацца выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылых дамоў па зацверджаных Мінбудархітэктуры тыпавых праектах і праектах паўторнага прымянення, а таксама ў частцы аплаты паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэжым ільготнага крэдытавання будзе распаўсюджаны на рамонт пустуючых індывідуальных дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика