Сёння, 3 чэрвеня, у Баку пасля афіцыйнай цырымоніі адбылася сустрэча адзін на адзін прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
На сустрэчы было выказанае задавальненне паспяховым развіццём двухбаковых адносін у розных сферах.
Была адзначана важнасць афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан з гледзішча пашырэння сувязяў.
На сустрэчы адбыўся абмен думкамі па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных праблемах.
У Азербайджан кіраўнік Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам напярэдадні.