Бакіеў: Лукашэнка не прасіў у мяне грашовай дапамогі(Абнаўляецца). 21.by

Бакіеў: Лукашэнка не прасіў у мяне грашовай дапамогі(Абнаўляецца)

23.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю. Журналістаў сабралі ў менскім гатэлі "Вікторыя". Глядзець яе можна, загрузіўшы ў ваш мэдыя-плэер гэтую спасылку: http://live.video.tut.by/test1.

ПРА РЭФЭРЭНДУМ

"Я не магу і не зьбіраюся рэагаваць на рэфэрэндум. Мне гэта ўсё роўна. Я не прымаю ўдзелу ў гэтым, не галасую нават. Апошняе слова за народам Кіргізстану. Гэта ягонае права і я на яго ўплываць не зьбіраюся.

Чуткі пра перавароты -- гэта яны самі нагнятаюць напружанасьць. Хаця незадаволеннасьць часовым урадам ёсьць."


ПРА МАГЧЫМАСЬЦІ НАРМАЛІЗАЦЫІ СЫТУАЦЫІ Ў КРАІНЕ

"Я разьлічваю на тое, каб мясцовыя органы ўлады - у кожным сяле, у кожным раёне ёсьць паважаныя дэпутаты, аксакалы - каб яны з кіргіскага і ўзбэцкага бакоў былі каталізатарамі нацыянальнай згоды.

Пра руку Масквы ў красавіцкіх падзеях -- ня маючы дакладнага расьсьледаваньня казаць пра гэта несур'ёна."

"Я ПРАВІЛЬНА ЗРАБІЎ, ШТО ПРЫЕХАЎ У БЕЛАРУСЬ"

"Я правільна зрабіў, што прыняў запрашэнне А. Лукашэнкі і прыехаў у Беларусь. Інакш абвінавацілі б у падзеях на поўдні мяне".
Пра свой удзел у жыцьці краіны – "Я не імкнуся ўплываць ні на палітыку, ні на рэфэрэндум -- ні на што".

ПРА СВАЯКОЎ

На пытаньне пра брата Жаныша і іншых сваякоў адказаў: "Адзін знаходзіцца ў Кіргізстане, а астатнія за межамі краіны. Дзе – ня буду казаць. З сынам Максімам нядаўна размаўляў па тэлефоне, пасьля таго як ён прыбыў у Англію. Цяпер ён там просіць палітычнага прытулку і зьбіраецца дзейнічаць згодна з законам.

ПРА БЕСПАРАДКІ

На пытаньне, ці наркабароны арганізавалі непарадкі на поўдні краіны, адказаў: "Пакуль няма дакладнага расьсьледаваньня, можна так казаць, а таксама пра тых, хто прымыкае да рэлігійнага экстрэмізму. Можна меркаваць рознае. Я спрабаваў высьветліць, што паслужыла прычынай. Мне адказваюць, што бытавая бойка паміж кіргізамі і ўзбэкам. Калі б такі інцыдэнт адбыўся ў беспраблемнай краіне, то гэтая сытуацыя не атрымала б такога разьвіцьця.

Наконт сытуацыі ў Кіргізстане сказаў: "Перш за ўсё гэта залежыць ад брацкіх народаў кіргзаў і ўзбэкаў, часовы ўрад ня здольны эфэктыўна працаваць".

Курманбек Бакіеў заклікаў да разважлівасьці і цярпеньня двух братніх народаў.

"Ніхто ня можа назваць дакладную лічбу загінулых. Гэта самая сапраўдная трагедыя".

15.01 Журналістам раздалі матэрыялы, у якіх на падставе лічбаў Бакіеў абвяргае, што быў раскрадзены расейскі крэдыт, выдадзены Кіргізстану. Дакумэнт пра крэдыт Бакіеву даслалі людзі, якія працавалі ў фондзе разьвіцьця і кіравалі гэтымі сродкамі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў сабраў трэцюю за час свайго знаходжаньня ў Беларусі прэсавую канфэрэнцыю. Журналістаў сабралі ў менскім гатэлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика