Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі, у яго сёння адбудуцца рабочыя сустрэчы.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкай прэса-службы Павал Лёгкі.
2 кастрычніка А.Лукашэнка нечакана накіраваўся з рабочым візытам у Турцыю. У выходныя адбылася сустрэча з турэцкім прэм’ер-міністрам Рэджэпам Эрдаганам. Паводле афіцыйных крыніцаў, «абмяркоўвалася пытанне стварэння зборачных прадпрыемстваў беларускіх аўта- і трактаравытворцаў. Пэўныя перспектывы акрэсленыя ў супрацоўніцтве ў лёгкай прамысловасці».
Сустрэча з прэзідэнтам Абдулой Гюлем адбылася ў фармаце рабочай вячэры. Таксама А.Лукашэнка сустрэўся з Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі, у яго сёння адбудуцца рабочыя сустрэчы. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкай прэса-службы...