Лукашэнка: Гэтым праўдарубам трэба было б расказаць, як я некаторых за вушы з турмы выцягваў
17.12.2010 10:37
—
Новости Политики
|
«Калі ты чалавека папракаеш, ты павінен сказаць канкрэтна — дзе, колькі і навошта» — так пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка заявы іншых кандыдатаў у прэзідэнты. 16 снежня беларускі кіраўнік адказаў на пытанні вузкага кола журналістаў у Мірскім замку (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Фрагменты гутаркі былі паказаны па айчынных тэлеканалах. «Бруд — ён і ёсць бруд, — сказаў Лукашэнка. — Але ведаеце, нават не мяне, а маю маці больш за ўсё засмучае тое, калі яе сын… Я прыходжу да яе, і яна з гэтага пачынае адразу: „А сынок, а даражэнькі мой, а ты ж у мяне ніколі нічога чужога не браў, а ты ж чужога не краў, ну навошта табе гэта?“Я кажу: „Мама, „што навошта“? Ты што, верыш, што я нешта ўкраў у кагосьці?“ — „Ды не, навошта табе гэта, што табе казалі? Ды кінь ты гэта, пускай яны тут працуюць“ і так далей і так далей. Вось гэта больш за ўсё забівае. Калі ты чалавека ў нечым папракаеш, ты ж думай, што гэта не толькі я, які так ці інакш можа гэта вытрымаць. Але ў мяне ж ёсць дзеці, маці і іншыя, якія гэта бачаць, дый людзі, якія мне вераць, якія гэта ўсё бачаць, і для іх гэта балюча». «Ну, увогуле, Бог ім суддзя. Прыйдзе час, мы пра іх раскажам. Раскажам вельмі шмат.На злодзеі шапка гарыць, ведаеце, ёсць такая прыказка ў нашых людзей. Вось ім бы, гэтым праўдарубам і байкапісцам, трэба было б расказаць пра сябе. І як дзейны прэзідэнт некаторых іх за вушы з турмы выцягваў. Вось гэта народу было б цікава», — мяркуе афіцыйны лідар. Лукашэнка заявіў, што не хоча апраўдвацца. Пры гэтым зазначыў, што «ўлада, так ужо ўстаялася ў свеце, — гэта заўсёды зладзеяватая сфера». Беларускі кіраўнік раскрытыкаваў намер некаторых кандыдатаў у выпадку прыходу да ўлады скараціць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта і расфарміраваць прэзідэнцкія фонды: «Некаторыя кажуць: мы павысім пенсіі, „зробім, як у Эўропе“. За кошт чаго? За кошт скарачэння Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Або: мы расфарміруем фонды прэзідэнта там, вось у яго ў фондах гэта, гэта. Якія фонды ў прэзідэнта? Вучнёўскай моладзі фонд падтрымкі, таленавітай моладзі фонд падтрымкі, гэта значыць дзяцей падтрымліваем. І ў бюджэце рэзервовы фонд прэзідэнта. Калі раптам нешта здарыцца, вось як у Расіі, палова Расіі згарэла. Адкуль грошы возьмем? Таму я палічыў як добры гаспадар, я заўсёды трымаў гэты рэзерв у бюджэце, ён зацвярджаецца парламентам, законам. Ну давайце расфарміруем гэтыя фонды. Што мы атрымаем? Але людзі ж не ведаюць. Яны думаюць, што фонды — гэта значыць у кішэні ў прэзідэнта або дзесьці мяшкі ляжаць мае асабістыя, выкрадзеныя ў народа, і г.д. і да т.п.». «Калі людзі гэтага не ведаюць, можна гэты бруд запусціць: вось, глядзіце, у нас такі прэзідэнт, калі мы гэта ўсё ліквідуем, мы будзем жыць лепш, усе атрымаюць ільготы. Падман, поўны падман. А ўвогуле я вам павінен сказаць так: вы за мяне не перажывайце, вам за мяне ніколі сорамна не будзе, у тым ліку і ў плане гэтага бруду, які льецца на прэзідэнта. Да прыстойнага чалавека бруд не прыстане. Гэта таксама не я выдумаў, гэта народ наш так кажа. Я гатовы карыстацца гэтай прымаўкай, таму што два дні засталіся, тры. Вытрываем», — сказаў Лукашэнка Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі ты чалавека папракаеш, ты павінен сказаць канкрэтна — дзе, колькі і навошта» —так пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка заявы іншых кандыдатаў у прэзідэнты....
|
|