Каго з кандыдатаў падтрымае Рэдакцыя «НН»?
17.12.2010 13:40
—
Новости Политики
|
Супрацоўнікі Рэдакцыі вызначыліся з прыярытэтамі. З 24 апытаных штатных і пазаштатных, творчых і тэхнічных супрацоўнікаў і аўтараў 9 не пойдуць на выбары. Кожны кіруецца сваімі прынцыпамі. Адны не галасуюць, бо выбары з удзелам Аляксандра Лукашэнкі лічаць несвабоднымі. Іншыя не бачаць асобы, за якую хацелася б аддаць свой голас. Сярод тых, хто пойдзе на выбары, лідарства ў «НН» раздзялілі Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук.Іх падтрымаюць па тры чалавекі. Следам ідуць Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў з двума галасамі кожны. Адзін чалавек яшчэ не вызначыўся са сваім кандыдатам. І адзін аўтар пойдзе на выбары, каб адарваць і вынесці частку бюлетэня з подпісамі. Не пойдзе на выбары — 9 (6 з іх заявілі, што выйдуць на Плошчу, а яшчэ адзін гатовы далучыцца пры непрадказальным разгортванні падзей). Увогуле, на Плошчы — па ўласных перакананнях ці для працы — будзе абсалютная большасць супрацоўнікаў і аўтараў НН: 16 чалавек з 24. «Наша Ніва» будзе інфармаваць пра падзеі ў рэжыме Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі вызначыліся з прыярытэтамі.
|
|