Ярмошына: Ніхто не павінен дазваляць заставацца на ўчастках на ноч
17.12.2010 13:40
—
Новости Политики
|
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, выступаючы на адкрыцці Інфармацыйнага цэнтра, пракаментавала тое, як праходзіць кампанія выбараў у прэзидэнты. 12% выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, Ярмошына назвала «традыцыйным працэнтам яўкі». «Кампанія праходзіць нармальна, а ўсе драмы разгортваюцца ў інтэрнэце», выказала сваё меркаванне кіраўніца ЦВК. Лідзія Ярмошына заявіла, што некаторыя скаргі, якія ЦВК атрымлівае ад назіральнікаў, выглядаюць на спланаваную акцыю. Яна кажа, што згаданыя акты складаюцца з аднолькавага тэксту пра тое, што назіральнікам не дазваляюць сачыць за скрынямі ноччу. «Ніхто не павінен дазваляць такога. Усе спробы заставацца на ўчастках на ноч — гэта запланаваныя правакацыі», — заявіла Ярмошына. У гэтым выпадку назіральнікі паступаюць незаконна, адзначыла старшыня ЦВК. Ярмошына таксама паведаміла, што ЦВК разглядае 2 заявы пра тое, што выбарцаў прымушалі да датэрміновага галасавання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшынька ЦВК адкрыла сёння Інфармацыйны цэнтр па выбарах.
|
|