У вёсках Магілёўскай вобласці прагаласавала каля 17% выбаршчыкаў
17.12.2010 13:40
—
Новости Политики
|
За тры дні датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці прагаласавала 14,3% выбаршчыкаў, паведамілі БелаПАН у абласной камісіі па выбарах прэзідэнта. «Найбольш актыўныя ў галасаванні сельскія раёны вобласці, у прыватнасці Быхаўскі, Хоцімскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі», — адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка. Паводле яе слоў, у сельскіх раёнах працэнт яўкі выбаршчыкаў вышэйшы, чым у сярэднім па вобласці, — каля 17%. У абласной камісіі зарэгістраваныя дзве скаргі ад назіральнікаў на працу ўчастковых камісій, цяпер яны разглядаюцца, адзначыла сакратар. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тры дні датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці прагаласавала 14,3% выбаршчыкаў, паведамілі БелаПАН у абласной камісіі па выбарах прэзідэнта. ...
|
|