Ярмошына: Вечарам 19 снежня агітацыйныя масавыя мерапрыемствы праводзіць нельга. 21.by

Ярмошына: Вечарам 19 снежня агітацыйныя масавыя мерапрыемствы праводзіць нельга

17.12.2010 14:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 17 снежня ў Палацы Рэспублікі на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра ЦВК.

«Пасля 20.00 у нас не будзе кандыдатаў у прэзідэнты, калі толькі не спатрэбіцца праводзіць другі тур, таму праводзіць масавыя мерапрыемствы ў краіне цяперашнія прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо не могуць», — сказала яна.

Паводле слоў Ярмошынай, для правядзення масавага мерапрыемства вечарам 19 снежня кандыдаты ў прэзідэнты павінны былі звярнуцца па дазвол у Мінгарвыканкам. «Ніводная арганізацыя з падобнай просьбай у Мінгарвыканкам не звярталася. Ніякае масавае мерапрыемства, тым больш на Кастрычніцкай плошчы, праводзіцца не можа», — сцвярджае кіраўнік ЦВК.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 17 снежня ў Палацы Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика