Ярмошына: Падмена бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання — міф. 21.by

Ярмошына: Падмена бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання — міф

17.12.2010 16:43 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падмена бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання — адзін з міфаў выбарчых кампаній у Беларусі. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 17 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У двухтысячныя гады з’явіўся стойкі міф, які прыдумалі тыя, хто прайграў на выбарах, што падчас датэрміновага галасавання ўлады мяняюць бюлетэні ў скрынях», — сказала яна.

Паводле слоў Ярмошынай, «нічога падобнага не адбываецца». «Усе скрыні апячатваюцца, памяшканні знаходзяцца пад аховай міліцыі. Што яшчэ трэба прыдумляць?» — адзначыла яна.

Кампанія «За справядлівыя выбары» звярталася ў Цэнтрвыбаркам з просьбай дазволіць назіральнікам кругласутачна сачыць за захаванасцю скрыняў для галасавання. На думку прадстаўнікоў кампаніі, гэта перашкаджала б укідванню ў скрыні сфальсіфікаваных бюлетэняў. Аднак Цэнтральная камісія адмовіла ў такой просьбе.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падмена бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання — адзін з міфаў выбарчых кампаній у Беларусі. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика