Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" можа змяніць назву ў 2012 годзе. 21.by

Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" можа змяніць назву ў 2012 годзе

29.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" у сувязі з маючым адбыцца пераўтварэннем у партыю ў 2012 годзе можа змяніць назву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў.

Стаўшы партыяй, "Белая Русь", хутчэй за ўсё, будзе перайменавана ў "Беларускую партыю народнага адзінства". Справа ў тым, што "Белая Русь" — не партыйная назва. "Мы павінны ўпісвацца ў традыцыйныя еўрапейскія партыйныя сістэмы", — растлумачыў Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, пераўтварэнне ў партыю патрабуе ад кіраўніцтва "Белай Русі" дэталёвай прапрацоўкі шэрагу пытанняў. Неабходна дапрацаваць праграмныя дакументы, структуру будучай партыі з улікам сучаснага заканадаўства. "У нас ужо ёсць аснова, і ў наступным годзе мы вынесем на разгляд гэтыя пытанні на з'ездзе", — паведаміў Аляксандр Радзькоў.  

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў наведаў дзіцячы дом № 3 г. Мінска для дзяцей-сірот з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзе павіншаваў дзяцей і калектыў дзіцячага дома з Новым годам і ўручыў ім падарункі ад "Белай Русі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" у сувязі з маючым адбыцца пераўтварэннем у партыю ў 2012 годзе можа змяніць назву. Аб гэтым карэспандэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика