Пошукам і ратаваннем пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў у Беларусі будзе займацца "Авіяцыя" МНС. 21.by

Пошукам і ратаваннем пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў у Беларусі будзе займацца "Авіяцыя" МНС

10.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 18 "Аб пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 6 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам у адпаведнасці з артыкулам 91 Паветранага кодэкса Беларусі на дзяржаўную авіяцыйна-выратавальную ўстанову "Авіяцыя" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ускладаецца каардынацыя, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Беларусі.

Гэта ўстанова павінна будзе забяспечваць кругласутачную гатоўнасць ратавальнікаў і авіяцыйнай тэхнікі да вылету для правядзення пошукавых і аварыйна-выратавальных работ у любой частцы краіны.

У мерапрыемствах па пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў будуць прымаць удзел органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, размешчаныя на адпаведнай тэрыторыі, а таксама пры неабходнасці прыцягвацца сілы і сродкі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый. Пералік і парадак прыцягнення такіх сіл і сродкаў даручана вызначыць ураду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 18 "Аб пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика