Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прыняць меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і аргзлачыннасцю. 21.by

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прыняць меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і аргзлачыннасцю

07.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адразу абазначыў найбольш актуальныя пытанні для абмеркавання: сітуацыя ў сістэме органаў пракуратуры ў цэлым, у тым ліку з пункту гледжання кадравага складу, стан спраў у праваахоўнай сферы, асабліва ў частцы барацьбы са злачыннасцю. Асобная ўвага была ўдзелена ходу фарміравання Следчага камітэта і яго ўзаемадзеянню з Генпракуратурай. "Следчы камітэт — гэта дзіця МУС, Генпракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншых праваахоўных органаў. Вы павінны кантраляваць сітуацыю са стварэннем Следчага камітэта", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што работу органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем законнасці трэба праводзіць мэтанакіравана. Для гэтага пракуроры павінны быць вызвалены ад неўласцівых ім функцый.

У ходзе сустрэчы кіраўнік дзяржавы чарговы раз запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Як далажыў генеральны пракурор, новы алгарытм узаемаадносін з іншымі праваахоўнымі органамі ў гэтай сферы цяпер выпрацоўваецца, каб гэта работа была пастаўлена на больш высокім узроўні. У 2011 годзе адбылося зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе асноўныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры будуць разгледжаны на спецыяльнай нарадзе ў Прэзідэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика