Аляксандр Лукашэнка перадаў храму святога Архангела Міхаіла абраз Божай Маці "Дастойна ёсць". 21.by

Аляксандр Лукашэнка перадаў храму святога Архангела Міхаіла абраз Божай Маці "Дастойна ёсць"

17.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка, у святое свята Вялікадня, па традыцыі наведаў праваслаўную царкву. Ён пабываў у храме святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

Кіраўнік дзяржавы папрысутнічаў на Велікодным богаслужэнні. Прэзідэнт перадаў у дар храму абраз Божай Маці "Дастойна ёсць". Ён уяўляе сабой копію цудатворнага абраза Божай Маці "Дастойна ёсць", назва якога дадзена па першых радках песнапення, якое са старажытных часоў выконваецца перад ім.

Звяртаючыся да прыхаджан, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Дазвольце мне ў знак велізарнай павагі да вас, а таксама да свяшчэннаслужыцеляў, якія з гонарам і годнасцю нясуць сваю службу і дапамагаюць нашым людзям, асабліва ў гаротныя дні царква заўсёды з народам, падарыць вам вось гэты абраз".

Настаяцель храма ў сваю чаргу падарыў Прэзідэнту фарфоравы ківот з абразом свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку каля абраза Уваскрасення Хрыстовага.

Прэзідэнт у святы дзень Вялікадня звярнуўся да мясцовых жыхароў, а таксама да ўсіх святкуючых Вялікдзень людзей з пажаданнямі дабра, міру, здароўя і любові.

Кіраўнік дзяржавы таксама пагутарыў з прыхаджанамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Якія б у нас ні былі часы, як бы ні спрабавалі часам зацямніць гэта свята, людзі заўсёды мужна, пераносячы ўсе нягоды, святкавалі гэтыя вялікія святыя дні — як Ражджаство Хрыстова, так і Уваскрасенне Хрыстова".

Прэзідэнт сказаў, што з вялікім задавальненнем прыехаў сёння ў храм да прыхаджан у Ляскавічы: "Вы ведаеце маё стаўленне да царквы, да будаўніцтва храмаў. Так, павінны быць і велічныя храмы, але мая любоў — вось да такіх простых храмаў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка, у святое свята Вялікадня, па традыцыі наведаў праваслаўную царкву. Ён пабываў у храме святога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика