Аляксандр Лукашэнка бачыць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва Беларусі з Туркменістанам. 21.by

Аляксандр Лукашэнка бачыць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва Беларусі з Туркменістанам

28.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе плённае развіццё адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам ва ўсіх сферах. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што двухбаковае супрацоўніцтва развіваецца па ўсіх напрамках.

Звяртаючыся да свайго туркменскага калегі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вітае яго ў Беларусі "як асабістага сябра, як сябра беларускага народа". "Гэта не дзяжурныя словы. Вы зрабілі для нас вельмі многае, вы далі магчымасць удзельнічаць у дзяржаўных і недзяржаўных праграмах вашай краіны, гэта дало магчымасць дазагрузіць нашы прамысловыя прадпрыемствы, асабліва гіганты", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў Туркменістан з Беларусі пастаўляецца шмат сельскагаспадарчых машын, трактароў. З туркменскага боку ёсць зацікаўленасць працаваць з БелАЗам. Беларусь удзельнічае ў будаўніцтве ў Туркменістане горна-ўзбагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на цесныя кантакты паміж вучонымі дзвюх краін, а таксама ў адукацыйнай сферы: у Беларусі паспяхова вучацца студэнты з Туркменістана.

"Словам, супрацоўніцтва ідзе па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў сферы культуры, спорту", — канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"За гады вашага прэзідэнцтва мы зрабілі больш, чым за гісторыю адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Гурбангулы Бердымухамедава. "Мы ведаем, што калі ёсць роўныя ўмовы, вы заўсёды аддаяце перавагу беларусам", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Гурбангулы Бердымухамедаву за яго добрае стаўленне да Беларусі. "Але самае галоўнае за тое, што вы трымаеце слова. Мы дамовіліся пракантраляваць на вышэйшым узроўні нашы адносіны, і з гэтай мэтай вы прыехалі да нас, вырашаць тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах", — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнты дамовіліся аб пастаўках беларускай сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі ў Туркменістан.

Беларускі бок абавязуецца арганізаваць сэрвіснае абслугоўванне ў Туркменістане пастаўляемай тэхнікі на ўвесь час гарантыйнага перыяду, а таксама адпраўляць на працягу 10 гадоў пасля спынення вытворчасці гэтага віду тэхнікі запасныя часткі да яе. Акрамя таго, Беларусь арганізуе навучанне спецыялістаў па рабоце з тэхнікай і яе абслугоўванні.

У прысутнасці прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана быў падпісаны вялікі пакет дакументаў па ўзаемадзеянні ў сферы адукацыі, навукі, будаўніцтва, юрыспрудэнцыі, сельскай гаспадаркі.

Прэзідэнт Туркменістана адзначае добрыя зрухі ў развіцці беларуска-туркменскага супрацоўніцтва і заяўляе аб далейшай зацікаўленасці Туркменістана ва ўсебаковым умацаванні сувязяў з Беларуссю.

Прэзідэнт Туркменістана падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за запрашэнне наведаць Беларусь. Ён нагадаў, што літаральна ў мінулым годзе Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам пабываў у Туркменістане, тады былі намечаны добрыя планы па супрацоўніцтве ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах.

"У палітычных пытаннях у нас падобныя пазіцыі, — падкрэсліў Гурбангулы Бердымухамедаў. — Вы заўсёды падтрымліваеце нас на міжнароднай арэне".

Прэзідэнт Беларусі бачыць значны патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва Беларусі з Туркменістанам у эканамічнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што знешнегандлёвы абарот паміж Беларуссю і Туркменістанам за апошнія чатыры гады вырас у пяць разоў і ў 2011 годзе перасягнуў рубеж $200 млн. "Мы павінны зрабіць далейшыя сумесныя намаганні, каб не проста захаваць цяперашні ўзровень эканамічных адносін, але і яшчэ больш актыўна рухацца наперад", — падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што асноўным для двухбаковых адносін застаецца праект будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, увага да яго ў абедзвюх краінах не слабее ні на хвіліну, у тым ліку на ўзроўні прэзідэнтаў. "Гэтаму знакаваму праекту дадзена "зялёная вуліца", і ўсе пытанні, якія ўзнікаюць, вырашаюцца аператыўна і якасна. Упэўнены, што ў 2014—пачатку 2015 года мы зможам перарэзаць стужку пры адкрыцці першага, але далёка не апошняга аб'екта калійнай індустрыі Туркменістана", — сказаў беларускі лідар.

Яшчэ адным важным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца пастаўка ў Туркменістан беларускай тэхнікі, якая добра сябе зарэкамендавала ў няпростых умовах надвор'я Туркменістана. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Гурбангулы Бердымухамедаву за пільную ўвагу, якую ён аказвае развіццю гэтых праектаў.

"Даверны ўзровень нашых адносін дае магчымасць нам не толькі эфектыўна рэалізоўваць дасягнутыя дамоўленасці, але і актыўна фарміраваць новыя напрамкі ўзаемадзеяння", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі сумесных з Туркменістанам праектаў, у тым ліку па стварэнні магутнага сучаснага вытворчага патэнцыялу краіны.

"Прыкладзеныя намі апошнім часам сумесныя намаганні далі магчымасць дасягнуць канкрэтных і адчувальных вынікаў двухбаковага супрацоўніцтва: умацавання палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў", — канстатаваў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сучасны Туркменістан стаў для Беларусі сапраўдным стратэгічным партнёрам.

Беларусь прапануе стварыць у Туркменістане навучальную ўстанову па падрыхтоўцы кадраў сярэдняга звяна. З такой ініцыятывай звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да туркменскага калегі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што такая навучальная ўстанова зможа ў тым ліку закрыць патрэбы ў кадрах гарнаруднай вытворчасці, якая ствараецца ў Лебапскім вілаяце. Паводле слоў беларускага лідара, адпаведныя прапановы прапрацоўваюцца міністэрствамі адукацыі дзвюх краін.

"Адзін з асноўных складнікаў нашага партнёрства — яго чалавечае вымярэнне. Ужо на працягу многіх гадоў ні адна двухбаковая сустрэча не абыходзіцца без прыняцця сумесных рашэнняў у галіне адукацыі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў гэтым навучальным годзе ў розных рэгіёнах Беларусі навучаецца каля 6 тыс. туркменскіх грамадзян. На думку беларускага лідара, узаемадзеянне ў гэтай сферы стварае ў цэлым доўгатэрміновую аснову для двухбаковых адносін.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу таксама на сур'ёзнае пашырэнне ў апошнія гады двухбаковых адносін у эканамічнай і гуманітарнай сферах. Паводле яго слоў, гэта дало магчымасць падысці да падпісання вялікага пакета дакументаў, якія дадуць магчымасць вызначыць новыя параметры плённага ўзаемадзеяння на бліжэйшыя гады.

"Я абсалютна ўпэўнены ў паспяховай рэалізацыі нашых сумесных праектаў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе плённае развіццё адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам ва ўсіх сферах. Аб гэтым ён заявіў падчас сустрэчы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика