Аляксандр Баечка назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. 21.by

Аляксандр Баечка назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі

03.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Баечку Аляксандра Дзмітрыевіча старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Загародні Аляксей Валяр'янавіч назначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Баечка Аляксандр Дзмітрыевіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

У органах пагранічнай службы ён з 1986 года. Да назначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння — начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела  — сакратаром калегіі ДПК.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" ІІІ ступені, медалямі "За баявыя заслугі", "За бездакорную службу" І, ІІ і ІІІ ступені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Баечку Аляксандра Дзмітрыевіча старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика