Парушэнні дзяржаўнай граніцы неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі. 21.by

Парушэнні дзяржаўнай граніцы неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі

03.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парушэнні дзяржаўнай граніцы не павінны быць беспакаранымі, іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі. Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы новага кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пэўнай памылкай стала прыняцце раней шэрагу рашэнняў, якія садзейнічалі адыходу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ад непасрэднай задачы па ахове граніцы да нейкай пагранічнай палітыкі. "Гэтыя рашэнні прымаліся па пэўным патрабаванні кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта. Аднак гэта не азначала, што не трэба трымаць на замку нашу граніцу. Няправільна, што мы пагранічнікаў зрабілі больш палітыкамі, чым ваеннымі людзьмі. Галоўная іх задача — ахова дзяржаўнай граніцы", — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў апошнія прынятыя рашэнні. "Што датычыцца апошніх рашэнняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот — яшчэ мала пакаралі. У савецкія часы за такія рэчы пасадзілі б за краты. У тым, што здарылася, вінаватыя найперш пагранічнікі, таму што пагранатрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў граніцы не прайшла", — сказаў Прэзідэнт.

"Беспакаранымі парушэнні дзяржаўнай граніцы быць не павінны. Іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, у тым ліку зброяй, нягледзячы ні на што, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пагранічнікам трэба даказаць сваю адданасць айчыне. Маё асабістае стаўленне да пагранічных войскаў вы ведаеце, і я не дазволю ганьбіць пагоны, якія насіў сам і насілі мае дзеці".

"Свой, чужы, прыбліжаны да Прэзідэнта — усё гэта пустыя размовы. Прафесіянал або не прафесіянал — вось адзіны крытэрый, па якім буду меркаваць аб рабоце пагранічнікаў", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы пра Аляксандра Баечку, назначанага кіраўніком Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго станоўча характарызуе тая акалічнасць, што ён з'яўляецца пагранічнікам "з зялёнай паласы, ведае знутры пагранічную службу і пагранічны дух".

"Абараніць дзяржаву на крайнім рубяжы — галоўная задача пагранічнікаў. Міжнародная дзейнасць, іншыя пытанні — другарадныя. Не пагранічнікі павінны шукаць сродкі па Еўропе, а еўрапейцы павінны да вас прыйсці, калі хочуць, каб мы абаранялі іх граніцы. Мы павінны абараняць найперш свае інтарэсы,  — падкрэсліў Прэзідэнт. — На любыя правакацыі павінен быць дастойны адказ з нашага боку".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парушэнні дзяржаўнай граніцы не павінны быць беспакаранымі, іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі. Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика