У жніўні 1941-га. Калі будзе ўвекавечана памяць ахвяр фашызму ў Мазыры?. 21.by

У жніўні 1941-га. Калі будзе ўвекавечана памяць ахвяр фашызму ў Мазыры?

10.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10.10.2009

31 жніўня 1941 года некалькі сем’яў мазыран сабраліся ў доме Гафштэйнаў на вуліцы Мала-Пушкіна (цяпер Кірава), 19 і ўчынілі самаспаленне. Людзі ва ўмовах нямецкай акупацыі развіталіся з жыццём, каб не стаць ахвярамі забойцаў-нацыстаў. У 2001 годзе Якаў Гутман, нашчадак аднаго са згарэўшых, у прыватным парадку паставіў на месцы трагедыі помнік. Міністэрства культуры пацвердзіла законнасць гэтага грамадзянскага ўчынку. Але ў 2003 годзе кіраўніцтва Мазырскага райвыканкама распарадзілася прыбраць валун з памятнай табліцай. 28 жніўня гэтага года, напярэдадні гадавіны драмы, “Народная газета” ў артыкуле “У жніўні 1941-га” паставіла пытанне рубам: калі ж будзе ўрэшце ўвекавечана памяць загінуўшых? З Міністэрства культуры, Гомельскага аблвыканкама і Мазырскага райвыканкама прыйшлі водгукі на публікацыю.

У афіцыйным лісце за подпісам намесніка міністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі пацвярджаецца слушнасць пазіцыі газеты ў паднятым пытанні: помнік павінен быць. Міністэрства культуры словамі свайго прадстаўніка канстатуе, што “агульная сітуацыя вакол месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра неаднаразова разглядалася Міністэрствам культуры і Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства культуры, на цяперашні час вырашаны. На падставе станоўчага рашэння навукова-метадычнай рады пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2009 г. № 1088 названаму помніку гісторыі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці”. Рашэнне ўрада краіны было прынята ў той час, калі рыхтавалася газетная публікацыя, і незалежна ад яе. Значыць, праблема сапраўды сур’ёзная, а вырашэнне яе штучна зацягнута. Таму, відаць, паводле Уладзіміра Грыдзюшкі, на сённяшні дзень назіраецца брак “элементарнага добраўпарадкавання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Месца масавага самаспалення мірных жыхароў” па вул. Кірава ў Мазыры, якое не патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў”.Больш за тое: “У вачах замежных турыстаў падобны стан помніка гісторыі не лепшым чынам адбіваецца на іміджы нашай краіны. Акрамя таго, да моманту пабудовы на месцы самаспалення новага памятнага знака альбо манумента нішто не перашкаджае пазначыць, ва ўсталяваным заканадаўствам парадку, дадзеную тэрыторыю дэманціраваным раней валуном з мемарыяльнай дошкай, а таксама правесці археалагічнае даследаванне тэрыторыі для выкарыстання атрыманых дадзеных аб размяшчэнні будынка, які быў знішчаны ў час самаспалення, для наступнага праектавання добраўпарадкавання помніка гісторыі. Па нашым меркаванні, такія дзеянні Мазырскага райвыканкама паслужылі б вырашэнню пытання і спыненню перапіскі, якая доўжыцца больш як пяць гадоў”.Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама П.А.Кірычэнка лічыць, што “памятник-валун был установлен Гутманом Я.Б. с грубым нарушением действующего законодательства, восстановление его нецелесообразно”. У пісьме з Мазырскага райвыканкама ўдакладняецца, што “гр-н Гутман Я.Б. самовольно (с помощью нанятых им за оплату людей, использовавших также самовольно технику предприятий, на которых они работали) установил знак на ул. Кирова, между домами № 9 и 11, решив, что мнение городских властей можно не учитывать”.Чаму пазіцыя мясцовых улад такая катэгарычна адмоўная? Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Ф.Ф.Галюк у водгуку на публікацыю тлумачыць: “Факт самосожжения более двух десятков людей — уникальный, нуждающийся в тщательной проверке. Поэтому была создана специальная комиссия (впоследствии еще две) для подтверждения или опровержения данного факта. Комиссиями было сделано более двух десятков запросов в различные архивы с просьбой найти документы, подтверждающие факт самосожжения в г.Мозырь. На все запросы (исключая донесение Хмелевцева) были получены отрицательные ответы”. Аднак, як бачым, Міністэрства культуры і Савет Міністраў сваімі рашэннямі расставілі ўсе кропкі над “і”.Між тым цяперашняя сітуацыя характарызуецца Міністэрствам культуры даволі крытычна: “Як і было сказана ў артыкуле В. Корбута, Мазырскі райвыканкам не выканаў рэкамендацыі навукова-метадычнай рады і не адказаў належным чынам ні на адзін зварот Я.Гутмана, які Міністэрства культуры накіроўвала ў райвыканкам згодна з яго кампетэнцыяй і на падставе абзаца другога падпункта 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 г. № 498 “О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических организаций”.Чарговы зварот Я.Гутмана ад 12.07.2009 г. Міністэрствам культуры быў накіраваны ў Гомельскі аблвыканкам. У адказе Гомельскага аблвыканкама ад 14.08.2009 г. № Мр-1415 сказана, што Мазырскім райвыканкамам праводзіцца работа па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны”.З Мазырскага райвыканкама, дарэчы, паведамілі, што ведаюць пра існаванне праекта памятнага знака на месцы гібелі людзей, які падрыхтаваў вядомы архітэктар Леанід Левін: “Проект... должен был быть воплощен в материальный памятник осенью 2008 года”. Нягледзячы на затрымку ажыццяўлення праекта, спадар Галюк выказаў спадзяванне, што “удастся все-таки осуществить планы по увековечению памяти жителей г.Мозыря, ставших жерствами холокоста”. Спадар Кірычэнка пацвердзіў, што “проводится работа по определению балансосодержателя данного объекта, заключению охранных обязательств и установлению охранного знака”. “Народная газета” чакае нагоды паведаміць аб канкрэтных справах у гэтым кірунку. Каб 9 мая 2010 года, у 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі, без каліва сумнення сцвердзіць: “Ніхто не забыты”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 жніўня 1941 года некалькі сем’яў мазыран сабраліся ў доме Гафштэйнаў на вуліцы Мала-Пушкіна (цяпер Кірава), 19 і ўчынілі самаспаленне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика