Вольны час — таксама грошы. 21.by

Вольны час — таксама грошы

24.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не сакрэт, што стаўленне да аплатных грамадскiх работ даволi неадназначнае. I хтосьцi ўспрымае iх не iнакш, як не надта прыемны абавязак. Але хтосьцi — i як дадатковую крынiцу даходаў. Прычым варта заўважыць адразу: разлiчваць на яе могуць не толькi беспрацоўныя.

Як вядома, адной з умоў атрымання дапамогi па беспрацоўi вызначаны ўдзел у грамадскiх работах. "Нормы" тут iснуюць розныя, напрыклад, у сталiцы неабходны мiнiмум складае 2 днi ў месяц. Пры гэтым самi па сабе грамадскiя работы — праца, за якую плацяць грошы. У дадатак да той жа дапамогi.

— Iснуе чамусьцi распаўсюджаная думка, што грамадскiя работы разлiчаныя толькi на беспрацоўных, — кажа галоўны спецыялiст упраўлення занятасцi насельнiцтва камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мiнгарвыканкама Тамара Еўсiевiч. — Але гэта не так. Браць удзел у грамадскiх работах па сутнасцi могуць усе, хто мае вольны час i хоча зарабiць грошы. Скажам, да такой магчымасцi часта звяртаюцца пенсiянеры i студэнты, асобы, якiя знаходзяцца ў працоўных водпусках i жанчыны-"дэкрэтнiцы", работнiкi, якiя знаходзяцца ў вымушаных водпусках па iнiцыятыве наймальнiка або якiя працуюць няпоўны тыдзень. Пры гэтым для некаторых нiбыта "часовыя" заробкi на грамадскiх работах становяцца па сутнасцi пастаянным даходам. Тым больш, што ў гэтым выпадку гаворка iдзе аб неквалiфiкаванай працы — тут не патрабуецца спецыяльнай прафесiйнай падрыхтоўкi.

Варыянтаў грамадскiх работ шмат. Напрыклад, у Мiнску можна ўладкавацца рабочым або рознарабочым у будаўнiчыя арганiзацыi, жыллёва-камунальную гаспадарку, зелянбуд, на прамысловыя прадпрыемствы, гандлёвыя арганiзацыi. Той жа гандаль часта шукае грузчыкаў. А медыцынскiя ўстановы — санiтарак. Аднак з мая па лiстапад па-за канкурэнцыяй аказваюцца сельгаспрадпрыемствы. Асаблiва калi ўлiчыць, што дастаўку на працу ў навакольныя гаспадаркi забяспечвае служба занятасцi.

— Цi не галоўнае, чым прываблiваюць гараджан сельгаспрадпрыемствы — гэта магчымасцю так званай "натураплаты", частковага разлiку за працу бульбай, морквай цi буракамi, — працягвае Тамара Еўсiевiч. — Праўда, натураплата выкарыстоўваецца не заўсёды, некаторыя гаспадаркi разлiчваюцца толькi "жывымi" грашамi — як правiла, выпадае зарабiць па 15—20 тысяч рублёў у дзень. А ўвогуле тут нялiшне заўважыць: аплата вызначаецца паводле здзельных расцэнак наймальнiкаў.

Сам тэрмiн грамадскiх работ нiчым не абмежаваны. Паўдзельнiчаць у iх можна ўсяго дзень, але можна — i тыдзень. Пры гэтым звычайна разлiк робiцца непасрэдна "на месцы". Плюс да таго, незалежна ад працягласцi, варта мець на ўвазе: з кожным, хто хоча такiм чынам зарабiць, павiнны абавязкова заключыць працоўны дагавор. У сваю чаргу ён — дадатковая гарантыя выплаты грошай.

Каб атрымаць накiраванне на грамадскiя работы, неабходна звярнуцца ў рэгiянальную службу занятасцi насельнiцтва. Зноў-такi сюды не давядзецца прыносiць нi працоўную кнiжку, нi дакументы аб адукацыi. Патрэбны "пакет" выглядае больш чым сцiпла — пашпарт i пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Прычым калi пасведчання сацстраха з той або iншай прычыны няма, яго павiнны завесцi па месцы... выканання работ.

Да слова, умова мець "зялёную картку" зусiм не выпадковая. Усе, хто бярэ ўдзел у грамадскiх работах, падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню. Адпаведна, з правам на аплату "бальнiчных". I з правам залiку часу работ у пенсiйны стаж.

— У якасцi дадатковага даходу грамадскiя работы сапраўды карыстаюцца папулярнасцю, за студзень—верасень у Мiнску такой магчымасцю скарысталiся больш за 3 тысячы чалавек, — адзначае Тамара Еўсiевiч. — Так, цi не паўтары тысячы жыхароў горада працавала ў сельгаспрадпрыемствах. Але не толькi. Прапаноў часовых заробкаў шмат, i прапаноў самых розных. I даведацца аб iх можна ў рэгiянальных службах занятасцi насельнiцтва. А ў сталiцы — яшчэ i праз сайт minsk.gov.by/rabota.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што стаўленне да аплатных грамадскiх работ даволi неадназначнае. I хтосьцi ўспрымае iх не iнакш, як не надта прыемны абавязак. Але хтосьцi — i як дадатковую крынiцу даходаў. Прычым варта заўважыць адразу: разлiчваць на яе могуць не толькi беспрацоўныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика