"Тэрмiн прадпiсання аб зносе самавольнага аб'екта будаўнiцтва заканчваецца лiтаральна днямi...". 21.by

"Тэрмiн прадпiсання аб зносе самавольнага аб'екта будаўнiцтва заканчваецца лiтаральна днямi..."

31.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— На агародзе сусед будуе станцыю тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў! Лiтаральна ў метры ад нашай агароджы з сеткi Рабiца ўжо залiты падмурак даўжынёй каля дзесяцi метраў. Скажыце, пра якую экалогiю тады можа iсцi гаворка, пра якiя чыстыя прадукты i паветра можна будзе гаварыць? Звярталiся мы з гэтай нагоды ў сельскi Савет, ды карысцi ад таго нiякай, — з такой праблемай у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка пасёлка Самахвалавiчы Мiнскага раёна Станiслава Антонаўна Шуша.

Пражывае яна ў шматкватэрным пяцiпавярховым доме па вулiцы Калiнiна. Калiсьцi даўно яго жыльцам выдзелiлi ўчастак пад агароды. Дык побач з iмi, расказвала жанчына, знаходзiцца дом на дзве кватэры, сын гаспадара адной з якiх i распачаў будоўлю на ўчастку.

Як мы высветлiлi, яшчэ 30 верасня землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай Мiнскага раёна гэтаму грамадзянiну было вынесена прадпiсанне аб зносе гэтага аб'екта будоўлi. Тэрмiн яго дзеяння заканчваецца лiтаральна на днях. Вiдавочна, з-за таго, што пакуль чалавек нiчога не зрабiў для выканання палажэнняў гэтага дакумента, Станiслава Антонаўна i звярнулася ў рэдакцыю. Але, паўторымся, час у iнiцыятара будаўнiцтва, згодна з прадпiсаннем, яшчэ ёсць, хоць яго засталося i няшмат. Тым не менш, мы паспрабавалi высветлiць сiтуацыю больш падрабязна. Няўжо грамадзянiн сапраўды распачаў на ўчастку будаўнiцтва станцыi тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў? З гэтым, у тым лiку, пытаннем звярнулiся да старшынi Самахвалавiцкага сельскага Савета Уладзiмiра ЛОКУНА.

— Сцвярджаць, што на ўчастку вялося будаўнiцтва менавiта станцыi тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў нельга, паколькi там пакуль быў залiты толькi падмурак. Аднак, мяркуючы па iм, гэта мог бы быць нейкi капiтальны будынак. Што i з'яўляецца парушэннем, паколькi тут ужо можна гаварыць пра нямэтавае выкарыстанне зямельнага ўчастка. Апошнi прызначаны для вядзення падсобнай гаспадаркi, таго ж агарода, пасля выдачы дазволу на iм можна было б узвесцi нейкi часовы будынак для гаспадарчых патрэбаў, — распавёў Уладзiмiр Уладзiмiравiч. — Гэты грамадзянiн па адпаведны дазвол нiкуды не звяртаўся, хоць павiнен быў звярнуцца спачатку ў сельскi Савет, потым — у землеўпарадкавальную i геадэзiчную службу раёна. Сама ж залiўка падмурка, можна меркаваць, адбылася ў вельмi сцiслыя тэрмiны — за дзень-два. Заўважыць будаўнiцтва яшчэ цяжка было i з-за высокага плота.

Як паведамiў далей Уладзiмiр Локун, паколькi работы на ўчастку вялiся без дазволу, будаўнiцтва лiчыцца самавольным. Адпаведна, яго iнiцыятар атрымаў прадпiсанне аб зносе аб'екта. Пасля заканчэння тэрмiну прадпiсання на месца выедзе спецыяльная камiсiя з праверкай. Калi гаспадар пакiне ўсё як ёсць, зазначыў далей старшыня сельскага Савета, не выключана вырашэнне пытання ўжо ў судовым парадку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— На агародзе сусед будуе станцыю тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў! Лiтаральна ў метры ад нашай агароджы з сеткi Рабiца ўжо залiты падмурак даўжынёй каля дзесяцi метраў. Скажыце, пра якую экалогiю тады можа iсцi гаворка, пра якiя чыстыя прадукты i паветра можна будзе гаварыць? Звярталiся мы з гэтай нагоды ў сельскi Савет, ды карысцi ад таго нiякай, — з такой праблемай у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка пасёлка Самахвалавiчы Мiнскага раёна Станiслава Антонаўна Шуша.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика