Па падазрэнні ў забойстве доктаркі затрыманы яе муж. 21.by

Па падазрэнні ў забойстве доктаркі затрыманы яе муж

12.11.2009 10:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31‑гадовы жыхар Мінска затрыманы па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі, лекара дзіцячай паліклінікі.

Пракуратурай Заводскага раёна Мінска расследуецца справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса па факце забойства 31‑гадовай мінчанкі, доктаркі дзіцячай паліклінікі.

Як паведамлялася, труп жанчыны быў знойдзены 6 лістапада ў пад’ездзе дома па вуліцы Несцерава. Жанчыну забілі сякерай. Смерць наступіла ад тупой траўмы галавы з пераломам касцей чэрапа.

10 лістапада па падазрэнні ў забойстве затрыманы муж жанчыны, 31‑гадовы мінчанін.

Раней падазравалі забойства з мэтай рабавання — у ахвяры прапаў мабільны тэлефон.

У загінулай засталіся двое дзяцей — чатырох і дзевяці гадоў.

* * *

30‑гадовая Вольга Лівянцова, лекарка адной з мінскіх дзіцячых паліклінік, увечары 6 лістапада вярталася дадому да сваіх двух дзетак — 4 і 9 гадоў. Аднак да кватэры так і не дайшла: каля ліфта ў пад’ездзе дому на вуліцы Ангарскай яе засеклі сякерай. Акрамя мабільнага тэлефона забойца нічога не забраў…

У лужыне крыві жонку знайшоў яе муж.

Ірына Сілінская, галоўурач паліклінікі, дзе працавала Вольга: «Пад назіраннем у паліклініцы 15 тысяч дзетак, а мы згубілі такога спецыяліста ў галіне ультрагукавой дыягностыкі. Аднак гэта яшчэ большая бяда для тых, каму Вольга была маці, жонкай альбо дачкой».

Па факце забойства пракуратурай Завадскога раёна заведзена крымінальная справа. Вядзецца следства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31‑гадовы жыхар Мінска затрыманы па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі, доктара дзіцячай паліклінікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика