Мытны саюз выкарыстоўвае досвед Еўрасаюза. 21.by

Мытны саюз выкарыстоўвае досвед Еўрасаюза

12.11.2009 16:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мытны саюз цалкам укладваецца ў нормы Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта заявіў адказны сакратар Мытнай камісіі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана Сяргей Глаз’еў падчас свайго выступлення на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме. «Мы выкарыстоўваем досвед Еўрапейскага Саюза», — мяркуе ён.

«Нас папракаюць, што мы спяшаемся. Скажу больш — мы спазняемся» — лічыць Сяргей Глаз’еў. Па яго словах, ідэя Мытнага саюза нарадзілася яшчэ ў 1995 годзе. «Толькі цяпер краіны стаяць перад гістарычным рашэннем», — заявіў Сяргей Глаз’еў, маючы на ўвазе плануемае падпісанне дакументаў у Мінску ў канцы лістапада.

З расійска-беларускай мяжы знікне мытны кантроль — застануцца толькі памежнікі.

«Беларусь — лакаматыў фармавання Мытнага саюзах. Па ўсіх паказальніках беларуская эканоміка была самай неабароненай, але ва ўмовых крызісу праявіла сябе лепш за астатніх», — рассыпаўся ў кампліментах расійскі эканаміст.

Эканаміст прывёў падлікі экспертаў, згодна з якімі зняцце мытных бар’ераў і пераход да агульнай сістэмы эканамічнага рэгулявання дазволіць павялічыць ВУП краін мытныга саюза на 15% у 2015 годзе. «Гэта паўтрыльёну даляраў. Ёсць за што змагацца», — рэзюміраваў Сяргей Глаз’еў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мытным саюзе ВУП Беларусі павялічыцца на 15% да 2015 году, мяркуе адказны сакратар Мытнай камісіі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана Сяргей Глаз’еў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика