Горка па-беларуску. 21.by

Горка па-беларуску

05.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З  якiмi цяжкасцямi можна сутыкнуцца падчас падрыхтоўкi да вяселля ў самабытным стылi? Пра гэта i не толькi размаўляем з мiнчанамi Вiталiяй i Аляксеем ГЛАЗАМI.

— Чыя гэта была iдэя — браць шлюб па-беларуску?

— Усе думаюць, што мая, — адказвае Вiталiя. — Родныя нават жартам казалi: "адмоўся, пакуль не позна, ад гэтай iдэi. А то жанiх спужаецца ды ўцячэ". А мне чамусьцi здаецца, што гэта была твая iдэя (звяртаецца да мужа). Я ўжо так — арганiзатар.

— Не думайце, што мяне прымусiлi (усмiхаецца). Вiта прапанавала, а я падтрымаў яе iдэю. Хоць i не ўмею так добра гаварыць па-беларуску, як жонка, але ўсё разумею.— Вiталiя, твая цётка расказала, што ў дзяцiнстве, калi пыталiся "Вiтачка, хто ты?, ты адказвала "я — бералуска"...

— Мне тады недзе гадоў пяць было. А пасля, калi пайшла ў школу, зачытвалася Караткевiчам. Пачытаўшы яго, дзiўна было б не палюбiць беларускую мову. Мне наогул вельмi пашанцавала з настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры. Яна нам нават на перапынку забараняла размаўляць па-руску. У iнстытуце, праўда, так атрымалася, што з роднай мовай сутыкалася рэдка. Цяпер жа, калi пайшла выкладаць у Мiнскi каледж мастацтваў, пераклала ўсе старыя канспекты на родную мову. Лiчу, што расказваць пра беларускую культуру на нейкай iншай мове — вялiкi грэх.

— Мне тады недзе гадоў пяць было. А пасля, калi пайшла ў школу, зачытвалася Караткевiчам. Пачытаўшы яго, дзiўна было б не палюбiць беларускую мову. Мне наогул вельмi пашанцавала з настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры. Яна нам нават на перапынку забараняла размаўляць па-руску. У iнстытуце, праўда, так атрымалася, што з роднай мовай сутыкалася рэдка. Цяпер жа, калi пайшла выкладаць у Мiнскi каледж мастацтваў, пераклала ўсе старыя канспекты на родную мову. Лiчу, што расказваць пра беларускую культуру на нейкай iншай мове — вялiкi грэх.

— Мая жонка — творчы чалавек, пастаянна нешта незвычайнае прыдумвае, — кажа Аляксей i дэманструе свой заручальны пярсцёнак, на ўнутранай паверхнi якога выгравiравана "Аляксей i Вiта на шчасце i дабрабыт". — Вы б бачылi, як майстар здзiвiўся, калi мы папрасiлi выгравiраваць фразу па-беларуску.

— Хвалiў нас. Праўда, па-руску (усмiхаецца). Ведаеце, больш за ўсё мы хацелi здзiвiць вяселлем у нацыянальным стылi Лёшавага брата. Ён ужо дзесяць гадоў не быў на радзiме. Збiраўся прыехаць, але ў апошнi момант не атрымалася. Праўда, мы знайшлi выйсце i з гэтай сiтуацыi: вырашылi даслаць яму дыск з вiдэазапiсам нашага вяселля.— Як адрэагавалi на запрашэнне на беларускай мове вашы госцi з Расii, Украiны?

— Запрашэннi я рабiла сама, таму яны былi вельмi падрабязнымi. Не ўсе ўсё разумелi, таму ператэлефаноўвалi i прасiлi перакласцi, што iх за прыгоды чакаюць. Але ўсе да аднаго, Лёша пацвердзiць, ад беларускага традыцыйнага вяселля засталiся ў захапленнi.

— Запрашэннi я рабiла сама, таму яны былi вельмi падрабязнымi. Не ўсе ўсё разумелi, таму ператэлефаноўвалi i прасiлi перакласцi, што iх за прыгоды чакаюць. Але ўсе да аднаго, Лёша пацвердзiць, ад беларускага традыцыйнага вяселля засталiся ў захапленнi.

— Мы з фотакарэспандэнтам прысутнiчалi на ўрачыстай рэгiстрацыi вашага шлюбу ў ЗАГСе. Яна вялася, як i мае быць, па-беларуску. Праўда, у мяне было адчуванне, што ўрачысты момант для жанчыны, якая выразна i без памылак прычытала падрыхтаваную прамову, ператварыўся ў катаргу...

— Работнiкi ЗАГСа вельмi хвалявалiся перад рэгiстрацыяй, — кажа Аляксей. — Перад тым як мы ўвайшлi ў залу, падышлi да нас i адразу ж папрасiлi прабачэння, калi штосьцi будзе не так.

— Работнiкi ЗАГСа вельмi хвалявалiся перад рэгiстрацыяй, — кажа Аляксей. — Перад тым як мы ўвайшлi ў залу, падышлi да нас i адразу ж папрасiлi прабачэння, калi штосьцi будзе не так.

— Безумоўна, было б больш натуральна, калi б яны рэгiстравалi наш шлюб, хоць час ад часу адрываючыся ад "шпаргалкi". Але тым не менш мы вельмi ўдзячныя, што яны не адмовiлi нам. Бо прамова па-беларуску была, калi можна так сказаць, не без цяжкасцi адваяванай.

Калi Вiта i Алёша папрасiлi правесцi ўрачыстую рэгiстрацыю iх шлюбу па-беларуску, супрацоўнiкi ЗАГСа настойлiва пачалi адгаворваць маладых. "Навошта вам гэта трэба? Вашы госцi нiчога не зразумеюць". "Мы плануем браць шлюб у стылiзаваных касцюмах. А госцi нашы хоць i не размаўляюць па-беларуску, але практычна ўсё разумеюць", парыравалi закаханыя ў адказ. "І яшчэ, ведаеце, да нас на вяселле карэспандэнты "Звязды" прыедуць...". Апошнi аргумент аказаўся самым дзейсным. "У вас усё так сур'ёзна?" — "Ну што ж вы пытаецеся. Безумоўна, сур'ёзна, у нас жа на ўсё жыццё (смяецца)". "Ну тады добра".

— Супрацоўнiкi ЗАГСа не могуць адмовiць, бо ў нас дзве дзяржаўныя мовы, але любымi спосабамi iмкнуцца адгаварыць маладых. I ў Мiнску, у адрозненне ад раённых цэнтраў, так практычна ўсюды. Прынамсi, многiя з дзяўчат, з якiмi я пазнаёмiлася на форумах падчас падрыхтоўкi да вяселля, сутыкнулiся з падобным непаразуменнем. Спадзяёмся, што прыйдзе час, калi так жа настойлiва будуць угаворваць браць шлюб па-беларуску.

— Усе дзяўчаты мараць пра белую пышную сукенку i вэлюм...

— Я таксама, як i большасць незамужнiх дзяўчат, любiла назiраць здалёк за нявестамi ў белых сукенках. Але самой хацелася нечага iншага, незвычайнага. Прачытала, што раней нельга было выходзiць замуж у белай сукенцы, бо белы колер у нашых продкаў сiмвалiзаваў смерць. Дзяўчаты апраналi белыя сукенкi, аздобленыя чырвонымi ўзорамi (чырвоны колер сiмвалiзаваў жыццё). Такiм чынам, лiчылася, што смерць i жыццё спалучалiся, а нявеста памiрала ў былым статусе i перараджалася ў статус жонкi. Я ж не хацела памерцi i не ўваскрэснуць (смяецца).

— А з пошукам стылiзаваных строяў цяжкасцяў не ўзнiкала?

— Спачатку думалi набыць гатовую сукенку ў "Скарбнiцы" цi "Купалiнцы", але нiчога не прыйшлося даспадобы. Паўсюль прадавалiся нацыянальныя касцюмы, а мне хацелася нешта стылiзаванае, больш простае. Ды i кошты на тое, што было, шчыры прызнацца, кусалiся. Тэлефанавалi i на слуцкае прадпрыемства, дзе нам прапанавалi замовiць некалькi нацыянальных касцюмаў. Оптам, маўляў, i iм выгадней, i нам танней атрымаецца. У вынiку вырашылi пашыць сукенку ў прыватным атэлье па эскiзах, якiя я сама намалявала. За вышыўку я аддала 200 тысяч беларускiх рублёў, за пашыў — 150.

— Мне кашулю на першы дзень набылi ў "Скарбнiцы" ажно за 360 тысяч рублёў, — распавядае Аляксей. — Можна было купiць i танней, але хацелася, каб усё ж там было больш вышыўкi. Вяселле ўсё ж такi не кожны дзень бывае. Праўда, не было майго памеру. Самы маленькi памер, якi мы знайшлi, быў 50. Часу на пашыўку ўжо не заставалася, таму давялося ўзяць кашулю навырост.

Кашулi будучаму мужу i ўбор сабе на другi дзень Вiталiя вырашыла пашыць самастойна. Праўда, не без дапамогi мацi i знаёмай, якая займаецца камп'ютарнай вышыўкай. Узор нявеста выбiрала таксама сама, ён сiмвалiзуе моцную сям'ю.

— Толькi пасля мы выпадкова даведалiся, што ў Музеi народнай архiтэктуры i быту, што ў Строчыцах, можна было ўзяць нацыянальную вопратку напракат. Але мы не шкадуем, што страцiлi столькi грошай, бо сваiмi строямi зможам радаваць людзей i пасля вяселля. Мо на якое свята завiтаем.

— Чаму вы вырашылi ладзiць вясельны абрад менавiта ў Дудутках?

— Прычына ў тым, што выбару ў нас вялiкага не было. Калi б ладзiлi ў Ратушы, паехалi б туды. У Мiнску, паблiзу, вясельны абрад праводзяць толькi ў Строчыцах ды Дудутках. Улетку мы з'ездзiлi i туды, i туды. У Строчыцах нам вельмi спадабалася. Вельмi прыгожа i самабытна. Iдэальнае месца для тых, хто збiраецца гуляць вяселле летам цi вясной. Ды i кошт, у параўнаннi з Дудуткамi, больш прымальны. Але мы пабаялiся бруду. Там жа сцяжынкi не асфальтаваныя, а звычайныя, як у вёсцы. Ды i восенню там надзвычай шэра, у мяне склалася адчуванне, што трапiла ў пакiнутую вёску. Вось i спынiлiся на Дудутках.

— Абрад праводзiлi па нашай просьбе па-беларуску. Мы замаўлялi музыкаў. Таму пакуль мы з Вiтай пяклi першы сямейны хлеб, кавалi падкову i ляпiлi з глiны свiсцёлку, госцi спявалi беларускiя песнi i прытанцоўвалi. Паўтары гадзiны праляцелi непрыкметна. А пасля паехалi ў Прылукi, дзе нас сустракалi традыцыйнымi беларускiмi стравамi — вясковымi каўбаскамi, калдунамi, квашанай капустай... — гаспадары сядзiбы.

Напрыканцы нашай размовы я папрасiла Вiталiю i Аляксея пажадаць што-небудзь маладым людзям, якiя ў будучым плануюць таксама браць шлюб па-беларуску.

— Пакуль што, на жаль, маладыя ў нацыянальных строях ды i беларуская мова ўвогуле успрымаюцца ў Беларусi як экзотыка. Хочацца, каб гэта як мага хутчэй стала нормай, а насустрач падобным iдэям iшлi не толькi родныя i сябры, але i дзяржаўныя ўстановы i прадпрыемствы, што таксама немалаважна.

Надзея ДРЫЛА, фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якiмi цяжкасцямi можна сутыкнуцца падчас падрыхтоўкi да вяселля ў самабытным стылi? Пра гэта i не толькi размаўляем з мiнчанамi Вiталiяй i Аляксеем ГЛАЗАМI. — Чыя гэта была iдэя — браць шлюб па-беларуску? — Усе думаюць, што мая, — адказвае Вiталiя. — Родныя нават жартам казалi: "адмоўся, пакуль не позна, ад гэтай iдэi. А то жанiх спужаецца ды ўцячэ". А мне чамусьцi здаецца, што гэта была твая iдэя (звяртаецца да мужа). Я ўжо так — арганiзатар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика