Клопат аб умовах жыцця ветэранаў i захаванне памяцi пра вайну
08.12.2009
—
Новости Общества
|
Магiлёўскi абласны Савет ветэранаў вырашыў аказаць дзяржаўную падтрымку грамадскаму аб'яднаню ветэранаў. Такая дапамога асаблiва надзённая напярэдаднi святкавання 65-годдзя Перамогi. На ўмацаванне ветэранскага руху будзе выдаткавана як мiнiмум 600 мiльёнаў рублёў. Цяпер у Магiлёўскай вобласцi жыве каля 4600 ветэранаў вайны. Летась пайшло з жыцця 996 ветэранаў, сёлета за 9 месяцаў — 748. — Мы страчваем сведак Вялiкай Айчыннай вайны ў геаметрычнай прагрэсii, — расказаў старшыня Савета абласной арганiзацыi ветэранаў Анатоль Любчанка. — Таму наш першы клопат — пра ўмовы жыцця ветэранаў вайны i працы: iх быт, здароўе i вольны час. Тым, хто асаблiва мае патрэбу, матэрыяльна дапамагаем, наведваем у бальнiцах, забяспечваем харчовымi пакетамi, вiншуем са святамi. Таксама грошы вельмi патрэбныя на захаванне памяцi аб вайне i ахвярах фашызму, утрыманне магiл i помнiкаў, працу з моладдзю. Ілона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскi абласны Савет ветэранаў вырашыў аказаць дзяржаўную падтрымку грамадскаму аб'яднаню ветэранаў. Такая дапамога асаблiва надзённая напярэдаднi святкавання 65-годдзя Перамогi. На ўмацаванне ветэранскага руху будзе выдаткавана як мiнiмум 600 мiльёнаў рублёў.
|
|