Мясныя рады на Камароўцы трымаюць снежаньскiя цэны. 21.by

Мясныя рады на Камароўцы трымаюць снежаньскiя цэны

29.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дзяўчына, ну колькi вы будзе праходзiць мiма, самае таннае мяса — у нас...", — ледзь не хапалi мяне за рукi прадаўцы ў мясных радах Камароўкi ў панядзелак ранiцай. Пакупнiкоў i сапраўды было няшмат, магчыма, з той прычыны, што панядзелак — традыцыйна выхадны дзень для рынкаў. Аднак напярэдаднi навагоднiх святаў галоўная харчовая крама сталiцы працавала фактычна ў поўным складзе. Пуставалi толькi лiчаныя гандлёвыя месцы. Галоўнае, што здзiвiла — цэны ў мясных радах былi на тым жа ўзроўнi, што i ў пачатку снежня. Для прыкладу, свiную лапатку можна было набыць за 15 500 рублёў за кiлаграм, шыю — за 20 тысяч, фiлей — за 20—22 тысячы, цяляцiну — за 20—25 тысяч. "Купляйце сёння, бо заўтра заплацiце за такое ж мяса ўдвая даражэй", — пужалi прадаўцы. Прычым даволi ахвотна iшлi на знiжэнне цаны (зразумела, у межах разумнага)...

А вось цытрусавыя традыцыйна напярэдаднi святаў падаражэлi. Так, iспанскiя i мараканскiя мандарыны танней чым за 6 тысяч знайсцi было немагчыма. Верхняя мяжа была на ўзроўнi 7500 рублёў. Дзе-нiдзе сустракалiся абхазскiя i турэцкiя мандарыны па цане 4800-5000 рублёў за кiлаграм. Лiмоны прапаноўвалiся пераважна па 6 тысяч. Цэны на апельсiны вагалiся ад 4,5 да 6 тысяч за кiлаграм. За памэла прасiлi 5,5 тысячы рублёў за кiлаграм, за кiвi — 6 тысяч, за хурму — ад 4,5 да 6 тысяч, за гранаты ад 8 да 15 тысяч (у залежнасцi ад краiны паходжання). "Кусалiся" цэны на буйны iтальянскi вiнаград — за гэту прыгажосць трэба было выкласцi ад 15 да 20 тысяч. Затое сiнi малдаўскi вiнаград (таксама не дробны) можна было знайсцi па цане 7500 рублёў — пагадзiцеся, што для снежня не такая ўжо i недасягальная цана.

Сапраўдную дылему ставяць перад пакупнiкамi прадаўцы, якiя гандлююць ананасамi. Што больш выгадна: купiць адзiн ананас за 13—20 тысяч (цана пазначана за штуку) цi лепш узважваць ананасы — у гэтым выпадку за кожны кiлаграм вагi давядзецца выкласцi ад 8 да 10 тысяч рублёў. Мне асабiста падалося, што ў буйных сталiчных унiверсамах цi на чыгуначным вакзале гэту садавiну можна набыць i больш танна.

"Кусаюцца" таксама на Камароўцы i цэны на гароднiну. Мяркуйце самi: таматы — ад 12 да 15 тысяч рублёў, агуркi — ад 11 да 14 тысяч, свежы галандскi перац — ад 12 да 14 тысяч. Кiлаграм шампiньёнаў каштуе 11,5 тысячы рублёў, пекiнскай капусты — ад 3,5 да 4 тысяч рублёў, 100 грамаў пятрушкi цi кiнзы — 2,5 тысячы, капуста брокалi — 6 тысяч. Ну а калi каму-небудзь раптам захочацца паласавацца маладой бульбай — "усяго" 20 тысяч рублёў каштуе прадукцыя замежнай вытворчасцi.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дзяўчына, ну колькi вы будзе праходзiць мiма, самае таннае мяса — у нас...", — ледзь не хапалi мяне за рукi прадаўцы ў мясных радах Камароўкi ў панядзелак ранiцай. Пакупнiкоў i сапраўды было няшмат, магчыма, з той прычыны, што панядзелак — традыцыйна выхадны дзень для рынкаў. Аднак напярэдаднi навагоднiх святаў галоўная харчовая крама сталiцы працавала фактычна ў поўным складзе. Пуставалi толькi лiчаныя гандлёвыя месцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика