Жыццё, прысвечанае гiсторыi. 21.by

Жыццё, прысвечанае гiсторыi

29.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Споўнiлася 90 гадоў з дня нараджэння акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук Iларыёна Iгнаценкi. Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё мемарыяльнай дошкi на доме, у якiм працяглы час жыў i працаваў вядомы гiсторык.

У назве артыкула няма нiякага перабольшання. За час сваёй шматгадовай навуковай i арганiзатарскай дзейнасцi знакамiты беларускi вучоны Iларыён Мяфодзьевiч Iгнаценка падрыхтаваў 56 кандыдатаў i 26 дактароў гiстарычных навук. З-пад яго пяра выйшла больш за 200 буйных даследаванняў па розных праблемах беларускай гiстарычнай навукi. На пераломных, лёсавызначальных этапах развiцця беларускай гiстарычнай школы яму неаднаразова давяралася кiраўнiцтва вядучымi навукова-даследчымi ўстановамi. У бiблiятэках за спасцiжэннем тайнаў кнiг, асаблiва дакументальных зборнiкаў, за аналiзам шматлiкiх архiўных крынiц акадэмiк Iгнаценка правёў не толькi ўсе свае працоўныя, але i значную большасць выхадных дзён.

I.М. Iгнаценка нарадзiўся 28  снежня 1919 г. у найпрыгажэйшым кутку беларускай зямлi — у вёсцы Дамамеркi Лоеўскага (цяпер гэта Брагiнскi) раёна ў сялянскай сям'i. Глеба тут на вырошчванне даравiтых людзей мабыць асаблiвая, бо выйшаў з гэтага краю не толькi наш таленавiты гiсторык, а i цэлы шэраг iншых шырока вядомых навуковых, дзяржаўных i грамадскiх дзеячаў.

З глыбiнi сiвой даўнiны дайшлi да нас старадаўнiя беларускiя прафесii — земляроба i педагога. Першая магла б стаць адзiнай на ўсё жыццё i для Iгнаценкi, якi ўжо ў 1939 г. закончыў Клiмавiцкi сельскагаспадарчы тэхнiкум. Але Вялiкая Айчынная вайна адразу пераўтварае маладога чалавека ў актыўнага ўдзельнiка ваенных падзей спачатку на Цiхiм акiяне, а затым на Чорным моры. Прафесiйнае самавызначэнне працягвалася ў пасляваенны час, але ў бок педагагiчнай працы. У 1950 г. Iларыён Iгнаценка пасля атрымання дыплома выпускнiка гiстарычнага факультэта Гомельскага педагагiчнага iнстытута назаўсёды аддаецца прафесii гiсторыка, яе даследчыка, вучонага-педагога.

Першым значным укладам Iларыёна Iгнаценкi ў абагачэнне беларускай гiсторыi стала яго шырока дакументаваная доктарская дысертацыя "Бяднейшае сялянства — саюзнiк пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў Беларусi (1917—1918)", якую ён з поспехам абаранiў у чэрвенi 1964 г. Да гэтага разгляданыя тут гiстарычна важныя тэарэтычныя i практычныя пытаннi вывучалiся, як правiла, схематычна, амаль пад капiрку работ па гiсторыi станаўлення i развiцця цэнтральных прамысловых раёнаў Расii. Доктарская дысертацыя Iгнаценкi, яе аднайменнае кнiжнае выданне i сёння карыстаюцца павагай i попытам сярод вучоных, краязнаўцаў, простых чытачоў.

Сапраўды багатымi на станоўчыя з'явы былi для I.М. Iгнаценкi 60—70-я гады. Пад яго кiраўнiцтвам i пры яго актыўным удзеле ў рэспублiцы выходзяць "Гiсторыя Беларусi" ў 5 тамах, "Нарысы гiсторыi Камунiстычнай партыi Беларусi", вучоны адыграў значную ролю ў з'яўленнi 12-томнай Беларускай энцыклапедыi, асаблiва яе 8-га тома, цалкам прысвечанага гiсторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Натхнёна i вынiкова ён працягвае вывучаць вытокi зараджэння Беларускай Народнай Рэспублiкi i Беларускай СССР, лёс беларускага сялянства ў перыяд пераходу ад буржуазнага грамадства да сацыялiстычнага, станаўленне беларускага нацыянальнага рэвалюцыйнага руху, аспекты культурнага i грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi, якiя да таго былi слаба раскрытыя. Iларыён Мяфодзьевiч двойчы ўзначальваў элiтную па мерках таго часу навукова-даследчую ўстанову — Iнстытут гiсторыi партыi пры ЦК Кампартыi Беларусi, быў дырэктарам аўтарытэтнага i паважанага не толькi ў Беларусi, але i за яе межамi Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук БССР, з годнасцю прадстаўляў iнтарэсы беларускай гiстарычнай навукi ў такiм важным усесаюзным каардынацыйным органе вучоных, як Вышэйшая Атэстацыйная Камiсiя СССР. Iларыён Мяфодзьевiч Iгнаценка ў 1969 годзе выбiраецца членам-карэспандэнтам, а ў 1974  г. — правадзейным членам Акадэмii навук БССР. Ён унёс важкi ўклад у выданне першага ў СССР трохтомнiка "Усенародная барацьба ў Беларусi супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны", у вяртанне з паклёпаў i домыслаў сумленнага iмя I.К. Кавалёва як аднаго з галоўных арганiзатараў i кiраўнiкоў Мiнскага антыфашысцкага падполля.

Ён быў i застаецца сучасным вучоным. Гэта, у прыватнасцi, пацвярджае даследаванне iм на апошнiм этапе свайго жыцця такiх тэмаў, як асаблiвасцi фармiравання беларускай нацыянальнай дзяржаўнасцi, роля Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў гiсторыi нацыянальнага i дзяржаўнага самавызначэння Беларусi, узаемаадносiны беларускай дзяржавы з iншымi краiнамi Еўропы i свету, суадносiны нацыянальнага, духоўнага i сацыяльнага ў фармiраваннi i развiццi беларускай нацыi.

Выхадзец з вёскi, ён усё жыццё заставаўся сцiплым, простым i ў нейкiм сэнсе патрыярхальным чалавекам. Гэта зрабiла пэўны адбiтак i на навуковую дзейнасць, дзе ён прайшоў шлях нястомнага i бескарыслiвага працаўнiка, якi нiколi i нiчога не патрабаваў для сябе, акрамя аднаго — свабоды выбару тэмы даследавання i iнструментарыя навуковага пазнання.

Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Споўнiлася 90 гадоў з дня нараджэння акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук Iларыёна Iгнаценкi. Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё мемарыяльнай дошкi на доме, у якiм працяглы час жыў i працаваў вядомы гiсторык.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика