Усмешка на фоне Чарнобыльскай станцыi
29.12.2009
—
Новости Общества
|
Бяспека — самы галоўны клопат усiх, хто застаўся падтрымлiваць жыццё побач з Чарнобыльскай станцыяй. I гаворка не толькi пра людзей, якiя тут працуюць i за чыiм здароў'ем — асаблiвая пільнасць. Не толькi пра журналiстаў цi iншых шукальнiкаў прыгод, якiя iмкнуцца залезцi за эксклюзiвам туды, куды не трэба. Бяспечнасць — у сусветным маштабе. Бо вядома дакладна, што ўнутры чацвёртага энергаблока застаецца каля 95 % палiва, якое знаходзiлася ў iм на момант аварыi. Зараз сумарная яго актыўнасць складае прыкладна 16 мiльёнаў кюры. Яшчэ ўнутры аб'екта 2 тысячы тон матэрыялаў, якiя могуць гарэць: графiт, кабель, пласцiкат, драўляныя канструкцыi. Журналiстам трох краiн усё гэта дабро паказваюць на макеце, якi расчыняецца. Скрыня Пандоры дае магчымасць уявiць сапраўдную небяспеку аб'екта. Насамрэч, прызнаюцца спецыялiсты, яны пастаянна сустракаюцца са складанасцямi, бо доступ усярэдзiну энергаблока абмежаваны нават для спецыяльнай тэхнiкi. Мiж тым, работы па лiквiдацыi аварыi на Чарнобыльскай станцыi за 23 гады не прыпынялiся нiколi. Вада трапляла ў аб'ект, у iм адбывалiся адпаведныя дэструктыўныя працэсы. Сёння спецыяльная апаратура дапамагае наглядаць за тым, што адбываецца ў разбураным энергаблоку. Гэта сапраўды ўнiкальны i складаны праект, над якiм працуюць не толькi ўкраiнскiя, але ж i мiжнародныя арганiзацыi. Сённяшнi аб'ект "Укрыццё" — збудаванне, узведзенае над пашкоджаным чацвёртым блокам Чарнобыльскай АЭС. У гэтым выглядзе ён быў закончаны летась. Цяпер у праекце — новы "саркафаг", якi будзе называцца "канфайнмент". Да 2012 года збудаванне ў выглядзе велiзарнай аркi павiнна закрыць сённяшнi вiдарыс чацвёртага энергаблока. Пакуль што рыхтуецца тэрыторыя, дзе будзе збiрацца арка. Адна з умоў да новай канструкцыi — выгрузка з чацвёртага энергаблока ядзернага палiва. Мiж тым, цяпер усе неразбураныя рэактары — пустыя, у iх няма ядзернага палiва. Частка выгружана ў басейны вытрымкi на першым i другiм энергаблоках. А частка перавезена ў сховiшча адпрацаванага ядзернага палiва на тэрыторыi побач са станцыяй. Усе гэтыя будынкi сёння ўяўляюць звычайны прамысловы пейзаж. Узгадваюцца словы маёй бабулi, якая казала, як i многiя старыя людзi ў той час: "I дзе тая рацыя? Нiчога ж не бачна..." Вось будаўнiчыя краны, якiя замерлi назаўсёды 23 гады таму — гэта недабудаваныя пяты i шосты энергаблокi Чарнобыльскай станцыi. Тым не менш без тлумачэнняў вучоных складана зразумець: чаму вось тут радыяцыя ёсць, а вось тут, побач, яе няма. — Я працаваў над праектам, якi быў звязаны з забруджваннем паветра, — кажа доктар бiялагiчных навук Валерый Кашпараў. — Нашы нямецкiя калегi вызначылi, што ў зоне адчужэння канцэнтрацыя звычайных аэразоляў — палявых часцiнак пылу — нiжэйшая, чым у еўрапейскiх Альпах, прыкладна такая, як у Антарктыдзе. Яны нам кажуць: сюды людзей з лёгачнымi захворваннямi трэба прывозiць — паветра такое чыстае. Мы iм: вiдаць, таму, што тут няма нiякай тэхнiчнай дзейнасцi. А яны лiчаць, што, напрыклад, у Германii асноўная праблема ў дачыненнi да гэтых часцiнак — аэразолi амонiю, якiя ўтвараюцца на мясцовых свiнафермах. I зараз за станам паветра ў зоне адчужэння пастаянна вядуцца назiраннi. Асноўная ўвага вучоных сёння звернута да рэчыва пад назвай цэзiй-137. Мiж iншым, па тых яго дозах, якiя ўтрымлiвае глеба, можна людзям жыць i ў 30-кiламетровай зоне. Але навошта, калi тут няма неабходнай iнфраструктуры? Тым больш што i Украiна мае паўночныя тэрыторыi, чыстыя вёскi на якiх вымiраюць натуральным чынам. I яшчэ адзiн элемент таблiцы Мендзялеева прыцягвае асаблiвую ўвагу навукоўцаў. Размова аб плутонii-239. — Ён мае перыяд паўраспаду 24 тысячы гадоў. За гэты тэрмiн яго актыўнасць паменшыцца толькi ў два разы. Была 0,2 кюры, будзе 0,1. Пiрамiды пабудавалi 4 тысячы гадоў таму, а плутонiй распадзецца напалову праз 24 тысячы гадоў, — працягвае прасвятляць Валерый Кашпараў. — Калi, вядома ж, не з'явяцца новыя тэхналогii, не прыдумаюць, што з iм рабiць, i калi не дэзактывуюць гэтую тэрыторыю. Работы па дэзактывацыi зямлi ў зоне даўно не вядуцца — iх завяршылi ў першыя гады пасля аварыi. Занадта каласальныя аб'ёмы зямлi, якую патрэбна зняць. Радыенуклiды за гэты час праэмiгравалi. Кабаны перарылi зямлю так, што трэба знiмаць практычна 20 сантыметраў. — Палiчыце — колькi гэта зямлi будзе — i куды яе потым падзець? — дырэктар Украiнскага НДI сельскагаспадарчай радыялогii Нацыянальнага ўнiверсiтэта бiярэсурсаў i прыродакарыстання Валерый Кашпараў ведае праблему асабiста. — У зоне каля 800 магiльнiкаў, дзе былi пахаваныя будматэрыялы, зямля. У 1987 годзе тэрыторыя вакол станцыi была знятая, поўнасцю дэзактываваная — нiводнага дрэва не было. У першыя гады забруджаная зямля захоўвалася амаль што стыхiйна, а потым прыйшлося весцi работы па паспартызацыi магiльнiкаў. Галоўны рэдактар газеты "Бранскi рэгiён" Вiталь Харкевiч кажа, што на тэрыторыi Бранскай вобласцi таксама iснуе сёння праблема: дзе знаходзiцца знятая ў 1986 годзе i перапахаваная зямля. Ва ўкраiнскай зоне адчужэння прыйшлося наноў шукаць i высвятляць, дзе тыя траншэi, у якiх былi закапаныя машыны, дрэвы, бетонныя плiты... кажа, што на тэрыторыi Бранскай вобласцi таксама iснуе сёння праблема: дзе знаходзiцца знятая ў 1986 годзе i перапахаваная зямля. Ва ўкраiнскай зоне адчужэння прыйшлося наноў шукаць i высвятляць, дзе тыя траншэi, у якiх былi закапаныя машыны, дрэвы, бетонныя плiты...У 1987 годзе побач з Чарнобыльскай станцыяй лес у адзiн момант стаў рыжым. Хвоя тады пад уздзеяннем вялiкай дозы радыяцыi стала рудой i адразу апала. Сёння на гэтым месцы растуць нашчадкi тых дрэў, якiя знутры забруджаныя значна больш, чым iх продкi. Сутнасць у тым, што каранi iдуць у магiльнiкi з забруджанай зямлёй — падыходзiць блiзка да гэтых дрэў людзям не раяць. I растлумачваецца гэта вядомымi хiмiчнымi працэсамi, як кажа наш экскурсавод па зоне адчужэння бiёлаг Валерый Кашпараў. — Цэзiй — поўны хiмiчны аналаг калiю, жыццёва неабходнага элемента. Гэтак жа як стронцый — поўны аналаг кальцыю. Любы жывы арганiзм разам з калiем i кальцыем бяруць цэзiй i стронцый. Вось i дрэвы ў чарнобыльскай зоне iх увабралi. Наступны пункт, якi мы наведваем — мёртвы горад Прыпяць. (Працяг будзе.) Iрына АСТАШКЕВIЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспека — самы галоўны клопат усiх, хто застаўся падтрымлiваць жыццё побач з Чарнобыльскай станцыяй. I гаворка не толькi пра людзей, якiя тут працуюць i за чыiм здароў'ем — асаблiвая пільнасць. Не толькi пра журналiстаў цi iншых шукальнiкаў прыгод, якiя iмкнуцца залезцi за эксклюзiвам туды, куды не трэба.
|
|