Экспарт вырас у чатыры разы!
29.12.2009
—
Новости Общества
|
Калi прачытаў у iнтэрнэце, што Ляхавiцкi кансервавы завод сёлета павялiчыў пастаўкi сваёй прадукцыi на экспарт у чатыры разы, то адразу ж патэлефанаваў дырэктару прадпрыемства Леанiду Лейчанку i дамовiўся аб сустрэчы. — Сёння многiя крызiсам прыкрываюцца, як парасонам у час дажджу, а вы паў-Расii завалiлi кансервамi, — пачаў я з парога. Ляхавiцкi кансервавы завод, як i малочны — прадпрыемствы не буйныя, але ў раёне яны самыя вялiкiя. Марынаваныя гуркi, салаты, павiдла ды абедзенны асартымент (боршч, бацвiнне) — вось i ўся прадукцыя, што выпускаецца заводам. Убачыўшы кансервавую гароднiну ў слоiках савецкага перыяду, падумаў: "І хто яе купляе?" Але бяруць, i не абы-дзе, а найперш у Маскве i Пецярбургу. Магчыма, там настальгiя па звыклым тавары ў знаёмай упакоўцы? — Уся сутнасць у тым, што наша прадукцыя хоць i не ў эфектных слоiках замежнага ўзору, але вельмi якасная i таму запатрабаваная, — растлумачыў Леанiд Паўлавiч. — А цi не губляецца яна сярод аналагiчнай прадукцыi на палiцах крамаў, бо якiх толькi сёння кансерваў няма? — Як нi дзiўна, але не прадпрыемства шукала спажыўцоў, а яны самi на нас выйшлi. Адна мiнская фiрма авансуе наш завод. Атрымаўшы 1-2 мiльярды рублёў на доўгi тэрмiн, мы вяртаем грошы гатовай прадукцыяй, якая адпраўляецца ў Расiю. Для нас гэта вельмi выгадна. А што датычыцца не дужа эфектнай упакоўкi, то ў нас ужо пабудаваны новы цэх i неўзабаве i нашы кансервы спажывец убачыць у тары еўрапейскага ўзору. У такой сферы дзейнасцi, як эканомiка, нiчога з наскоку не бывае, патрэбны напрацоўкi, бачанне перспектывы i сумленныя адносiны з партнёрамi. Шахер-махер, якi квiтнеў у дзевяностыя, сёння не пройдзе. За чатыры гады (2006—2009) аб'ёмы вытворчасцi на заводзе выраслi на 143,8 %. I з 31 года працы Л. Лейчанкi на прадпрыемстве заўсёды выконваўся план, яно нiколi не несла стратаў. А мы кажам пра крызiс, хоць у харчовай прамысловасцi канкурэнцыя надзвычай жорсткая. — Крызiс i на наш завод наклаў свой адбiтак. Рэалiзацыя прадукцыi знiзiлася ў Беларусi на 30 %. Але мы думаем, што здолеем выправiць сiтуацыю за кошт дадатковых паставак у Расiю, а калi будзе дзейнiчаць Мытны саюз, то выйдзем i на Казахстан, — разважае дырэктар. — У цэлым мiнулы год для завода быў адносна добрым. Цуд бывае, калi чалавек зробiць яго сваiмi рукамi. I ён на кансервавым заводзе ў тым, што на прадпрыемстве дзейнiчае безадходная вытворчасць. У прадпрыемства 180 гектараў зямлi, свая ферма, тут лiсце ад капусты не выкiдваецца i нестандартную агароднiну на звалку не вывозяць — iдзе каровам на корм. Ураджай сабралi, самi перапрацавалi, а гэта дае магчымасць знiзiць сабекошт прадукцыi. I нiякiх цудаў, i нiякiх сакрэтаў. Зазiрнуў да старшынi райвыканкама Дзмiтрыя Бурдука i пачуў: — Такi кiраўнiк, як Леанiд Лейчанка, запатрабаваны часам, а час такая рэч — калi крыху адстаў, затрымаўся, то застанешся на абочыне. Лейчанка з месяца ў месяц выконвае ўсе паказчыкi i мае канкрэтную праграму працы. А калi ёсць нейкiя агрэхi, то выпраўляюцца тут жа. Ды ён i сам кажа, што трэба працаваць, каб не было сорамна, найперш перад сабой. Сумленне ў рабоце кiраўнiка — гэта добра, але яшчэ ён павiнен быць i гаспадаром, як у нашым выпадку. Сымон Свiстуновiч. Ляхавiцкi раён. Ляхавiцкi раён.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi прачытаў у iнтэрнэце, што Ляхавiцкi кансервавы завод сёлета павялiчыў пастаўкi сваёй прадукцыi на экспарт у чатыры разы, то адразу ж патэлефанаваў дырэктару прадпрыемства Леанiду Лейчанку i дамовiўся аб сустрэчы.
|
|