З многiмi думкамi аўтара лiста я не згодная. 21.by

З многiмi думкамi аўтара лiста я не згодная

29.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шаноўная рэдакцыя! Напiсаць гэты лiст мяне прымусiў лiст Алеся Шыяна, якi вы надрукавалi ў газеце 9 снежня гэтага года. Настаўнiк — прафесiя, пра якую можна марыць? Так! Працую ў школе 24 гады i ўвесь час упэўнена ў тым, што правiльна выбрала прафесiю. У школу да вучняў iду, як на свята. Вучнi розныя. Шмат сярод iх такiх, якiм нiякiя веды не патрэбныя. Дрэнна вучацца, дрэнна паводзяць сябе. Тым не менш, нават да iх у большасцi выпадкаў удаецца дастукацца, выклiкаць цiкавасць да прадмета (выкладаю гiсторыю). А што казаць пра тых, хто твой урок сапраўды чакае з нецярпеннем?! Іх дапытлiвыя позiркi, iх цiкавыя пытаннi, дыскусii са старшакласнiкамi — усё гэта напаўняе маё жыццё сэнсам, дае магчымасць самарэалiзавацца. Як прыемна, калi былыя вучнi вiншуюць са святам, усiм класам прыходзяць у госцi цi тэлефануюць i просяць дапамагчы. Як прыемна, калi ў класе вучацца ўжо дзецi тваiх выпускнiкоў i з гонарам кажуць аднакласнiкам: "А гэта настаўнiца i майго тату i маму вучыла". А калегi! Разумныя, ветлiвыя, заўсёды прыйдуць на дапамогу. Наогул, лiчу сябе шчаслiвым чалавекам, бо мне пашанцавала i з прафесiяй, i з калегамi, па праўдзе кажучы, i з адмiнiстрацыяй.

А вось з многiмi думкамi аўтара лiста я не згодная. Калi казаць пра знешнi выгляд, то настаўнiца з голым пупам, згадзiцеся, гэта ўсё-такi, выключэнне. А цi вельмi добра, калi дзецi заўсёды бачаць настаўнiцу ў цёмным невыразнага колеру касцюме, з гладка зачэсанымi валасамi, без макiяжу? I ў тым, што дзецi не носяць школьную форму, вiнаватыя не настаўнiкi. На бацькоўскiм сходзе бацькi могуць канкрэтна дамовiцца па гэтым пытаннi, а не чакаць валявога рашэння класнага кiраўнiка цi дырэктара школы, каб потым яшчэ абвiнавацiць апошнiх у адсутнасцi свабоды i дэмакратыi.

Наконт рэпетытарства. Скажу па гiсторыi Беларусi i грамадазнаўстве. Яшчэ пару гадоў таму, калi ў тэстах часта сустракалiся пытаннi не з падручнiка, я таксама раiла сваiм вучням звяртацца да рэпетытара. Цяпер сiтуацыя змянiлася i, у прынцыпе, моцны вучаць можа падрыхтавацца сам.

Аплата працы настаўнiка, мякка кажучы, не на тым узроўнi, як падае аўтар лiста. Сярэднестатыстычная зарплата — гэта, як той выраз: "Аднаму — бублiк, другому — дзiрка ад бублiка". Каб атрымаць 850 тысяч рублёў, настаўнiк павiнен мець 2 стаўкi, вышэйшую катэгорыю i вялiкi стаж працы. А класныя кiраўнiкi, наогул, лiчу, працуюць амаль бясплатна i часта цягнуць на сабе абавязкi бацькоў, якiм часу не хапае на роднае дзiця. Водпуск у нас добры, а вось на канiкулах адпачываюць толькi вучнi. У нас столькi спраў на канiкулах, што гэта можа зразумець толькi чалавек, якi сам працуе настаўнiкам, цi працуюць яго дзецi . Так званыя нулявыя ўрокi, асаблiва для малодшых школьнiкаў, гэта недапушчальна. Расклад урокаў зацвярджаецца ўрачамi РЦГiЭ. Бацькам можна звярнуцца да адмiнiстрацыi школы па тлумачэннi альбо да ўрачоў, якiя правераць правiльнасць выканання санiтарна-гiгiенiчных нормаў у школе.

На вялiкi жаль, у нас у грамадстве ўжо даўно iснуе не вельмi добрае стаўленне да настаўнiкаў. У нас усе умеюць вучыць — толькi не настаўнiкi, у нас усе ўмеюць лячыць — толькi не ўрачы. З настаўнiка часта незаслужана робяць хабарнiка, чалавека, якi здзекуецца з дзiцяцi, чалавека помслiвага i нахабнага. Дрэнна ад гэтага нам — настаўнiкам. Але паверце, нiчога добрага такое стаўленне да настаўнiкаў не дадуць нi грамадству, нi бацькам, дзецi якiх не прывучаныя адказваць за свае ўчынкi, але вельмi добра навучаныя крытыкаваць настаўнiкаў.

З павагай настаўнiца гiсторыi Храпавiцкая Тамара Аркадзьеўна, г. Паставы.

г. Паставы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўная рэдакцыя! Напiсаць гэты лiст мяне прымусiў лiст Алеся Шыяна, якi вы надрукавалi ў газеце 9 снежня гэтага года. Настаўнiк — прафесiя, пра якую можна марыць? Так! Працую ў школе 24 гады i ўвесь час упэўнена ў тым, што правiльна выбрала прафесiю. У школу да вучняў iду, як на свята. Вучнi розныя. Шмат сярод iх такiх, якiм нiякiя веды не патрэбныя. Дрэнна вучацца, дрэнна паводзяць сябе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика