«Кожнае прадпрыемства павінна актыўна займацца прыцягненнем замежных інвестыцый»
29.12.2009 09:52
—
Новости Общества
|
Кожнае прадпрыемства ў краіне павінна быць уцягнутае ў інвестыцыйны працэс і актыўна займацца прыцягненнем замежных інвестыцый, заявіў на пасяджэнні прэзідыума Саўміна 28 снежня прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі. «Неабходна змяніць падыходы да арганізацыі інвестыцыйнай дзейнасці і перайсці ад кропкавага прыцягнення замежных інвестыцый для рэалізацыі асобных праектаў да шырокамаштабнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі інвестарамі, гатовымі працаваць з нашай краінай», — падкрэсліў прэм’ер‑міністр. Ён нагадаў, што ў наступным годзе ў эканоміку Беларусі неабходна накіраваць 61,2 трлн. рублёў інвестыцый для выканання зацверджанага паказчыку па росце інвестыцый у асноўны капітал на 23‑25% да ўзроўню гэтага года. Неабходна забяспечыць прыцягненне і засваенне 5,6 млрд. долараў замежных інвестыцый, з якіх 2,7 млрд. долараў павінны скласці прамыя замежныя інвестыцыі. «За гэтымі лічбамі стаяць напружаныя заданні па стварэнні новых і карэннай мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў, пашырэнне выкарыстання інавацыйных тэхналогій для павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі найперш для замежных рынкаў», — падкрэсліў Сідорскі. Ён адзначыў, што сёлета прыняты шэраг нарматыўных дакументаў па ўдасканаленні інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку дэкрэт прэзідэнта №10, якія стварылі спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый. «Нам трэба разумна скарыстацца створанымі інструментамі для прыцягнення інвестыцый», — падкрэсліў кіраўнік урада. Сідорскі заявіў, што замежныя інвестыцыі могуць дапамагчы вырашыць праблему збалансаванасці знешнегандлёвага сальда краіны. «Мы ставім задачу з 2010 года выбудоўваць эканамічную дзейнасць так, каб у кароткі прамежак часу, за 3‑4 гады, выйсці на станоўчае сальда знешняга гандлю», — сказаў прэм’ер‑міністр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў на пасяджэнні Саўміна прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі. |
|