Полацк першым стаў культурнай сталiцай. 21.by

Полацк першым стаў культурнай сталiцай

22.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Полацку прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар афіцыйнага прызнання горада культурнай сталіцай. 

Адпаведны сертыфiкат палачанам прыехаў уручыць асабiста мiнiстр культуры Павел Латушка. І паабяцаў, што палачане, не пакiдаючы любы горад, змогуць убачыць мастацтва першай велiчынi, самае лепшае, чым можа ганарыцца наша краiна. Надалей варта планаваць выдзяленне сродкаў на адкрыццё ў такiх гарадах аб'ектаў культуры. Будзе вiтацца кожная добрая iнiцыятыва. Культурнай сталiцай можа быць кожны горад, раён.

— Полацкая зямля — гiстарычны, культурны цэнтр краiны, — распавядае Павел Латушка. — Адсюль фактычна бярэ пачатак крынiца нашай старажытнай беларускай дзяржаўнасцi. Сiмвалiчна, што Полацк заўсёды ў нашай гiсторыi быў першым. Тут нарадзiўся першадрукар Францыск Скарына. Тут працавала асветнiца Ефрасiння Полацкая. Тут быў выраблены крыж Ефрасiннi. Полацк слаўны тым, што яго харугвы 600 гадоў таму ўнеслi значны ўклад у перамогу пад Грунвальдам.

— Падчас "Славянскага базару ў Вiцебску" частку канцэртаў плануецца арганiзаваць у Полацку, — расказвае намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Кавалёў. — Іншыя рэспублiканскiя i мiжнародныя фестывалi могуць атрымаць часовую прапiску ў культурнай сталiцы краiны. Пройдуць конкурсы, фестывалi, якiя ў перспектыве маглi б стаць усебеларускiмi. Лiтаратурны конкурс, прысвечаны 65-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Унiкальным павiнен стаць першы фестываль дзiцячай творчасцi "Полацкi Анёлак". У чэрвенi плануецца адкрыццё помнiка дойлiду Іаану. Духоўнасць, культура i патрыятызм — тры кiты, на якiх стаяў, стаiць i будзе стаяць Полацк.

— Горад з дапамогай акцыi "Культурная сталiца" падымецца на новую вышыню, — расказвае "Звяздзе" старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзiмiр Тачыла. — Полацк безумоўна заслужыў такi гонар. Горад ад культурных мерапрыемстваў атрымлiвае вялiкiя дывiдэнды. Гэта дабаўляе энергii ў жаданнi палачан зрабiць свой горад яшчэ больш прыгожым, прывабным для турыстаў. Летась да нас прыехала каля мiльёна чалавек, але ставiм сабе задачу — павысiць колькасць турыстаў да 2-3 мiльёнаў.

— Цi можа цяпер Полацк стаць "пляцоўкай" для прапаганды беларускай мовы? 

— Безумоўна. Полацк заўжды быў такой "пляцоўкай". Скарына адсюль. Мы — беларусы, i гэтым ганарымся. Палачанiн — гэта "нацыянальнасць". Гэты гонар за родны горад падтрымлiваем у нашым славутым Полацку...

Аляксандр ПУКШАНСКI 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Полацку прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар афiцыйнага прызнання горада культурнай сталiцай. Адпаведны сертыфiкат палачанам прыехаў уручыць асабiста мiнiстр культуры Павел Латушка. І паабяцаў, што палачане, не пакiдаючы любы горад, змогуць убачыць мастацтва першай велiчынi, самае лепшае, чым можа ганарыцца наша краiна. Надалей варта планаваць выдзяленне сродкаў на адкрыццё ў такiх гарадах аб'ектаў культуры. Будзе вiтацца кожная добрая iнiцыятыва. Культурнай сталiцай можа быць кожны горад, раён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика