Падаткаабкладанне — гэта мастацтва аскубваць гусака, дабiваючыся большага пуху пры меншым пiску. 21.by

Падаткаабкладанне — гэта мастацтва аскубваць гусака, дабiваючыся большага пуху пры меншым пiску

29.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачаткам новага года ў краiне пачало дзейнiчаць некалькi новых заканадаўчых актаў, якiя значна змянiлi ўмовы дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання, — гэта i Асаблiвая частка Падатковага кодэкса, i ўказ Прэзiдэнта аб праверках, а таксама стварэнне Мытнага саюза памiж Расiяй, Беларуссю i Казахстанам. Для таго, каб расказаць прадстаўнiкам малога i сярэдняга бiзнэсу пра новыя ўмовы гаспадарання, у будынку адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна горада Мiнска прайшоў так званы "iнфармацыйны дзень", дзе прадстаўнiкi кампетэнтных арганізацый пазнаёмiлi бiзнэсменаў са зменамi кожны ў сваёй сферы.

Хоць тэма сустрэчы павiнна была канцэнтраваць увагу на 2010 годзе, Вiктар Ягораў, намеснiк начальнiка ўпраўлення падаткаабкладання арганiзацый ІМПС па горадзе Мiнску вырашыў пачаць расказваць пра апошнiя змены ў падаткаабкладаннi здалёк:

— У нашай краiне з 2006 года iдзе рэформа падатковай сiстэмы, уся пяцiгодка была накiраваная на такую добрую мэту, i сёлета прынятыя даволi сур'ёзныя змены. Наогул мы пачалi будаваць сваю па-датковую сiстэму з 1992 года, пасля развалу Савецкага Саюза, практычна на пустым месцы, i тое, што мы пабудавалi, як паказвае практыка, трэба рэфармаваць. Ёсць дзве асноўныя мэты рэформы — знiзiць падатковы цiск на беларускi бiзнэс i спрасцiць падатковае заканадаўства. Калi працэс знiжэння падатковай нагрузкi вельмi балючы, бо прама б'е па даходах бюджэту, то спрашчэнне падатковага заканадаўства падтрымлiваецца ўсiмi падаткаплацельшчыкамi.

— Яшчэ французскiя фiлосафы ў ХVIII стагоддзi далi азначэнне тэрмiну "падаткаабкладанне". Яны сказалi, што "падаткаабкладанне — гэта мастацтва". Так што вы таксама можаце сябе прылiчыць да людзей мастацтва, бо вы таксама займаецеся пытаннямi падаткаабкладання, — звярнуўся Вiктар Ягораў да прадпрымальнiкаў i працягнуў: — Але калi дагаварыць гэтае азначэнне да канца, то яна будзе гучаць так: "Падаткаабкладанне — гэта мастацтва аскубваць гусака, дабiваючыся большага пуху пры меншым пiску". Гэта значыць узяць падаткi так, каб плацельшчык не абураўся, не пакутаваў, а можа нават наадварот атрымаў асалоду ад усведамлення таго, што ён паляпшае дабрабыт краiны (Аўтар выказвання — Ж. Кальбер, мiнiстр фiнансаў Францыi, але жыў ён у ХVII стагоддзi. — Аўт.)

Вiктар Ягораў перайшоў да новаўвядзенняў 2010 года. Прынамсi, ён нагадаў прадпрымальнiкам, што адмененыя падатак з продажаў, збор за паркоўку, адбылiся змены па вылiчэннi падатку на прыбытак, а таксама на 2 % павысiўся падатак на дадатковую вартасць.

Наогул Вiктар Ягораў заўважыў, што "мы iмкнёмся стварыць сучасную падатковую сiстэму, але нас вельмi крыўдзяць меркаваннi замежных экспертаў наконт нашай падатковай сiстэмы, яны ўжо другi год прызнаюць яе першай у свеце па складанасцi падатковага заканадаўства...".

Уладзiмiр Карагiн, старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў патлумачыў прысутным, што гаворка iдзе пра 183-е, апошняе месца, па прастаце выплаты падаткаў згодна з рэйтынгам Doing Business 2010, з чым Вiктар Ягораў пагадзiўся.

патлумачыў прысутным, што гаворка iдзе пра 183-е, апошняе месца, па прастаце выплаты падаткаў згодна з рэйтынгам Doing Business 2010, з чым Вiктар Ягораў пагадзiўся.

— З аднаго боку, апошняе месца, з другога — першае, але па складанасцi. Можа, нам гэтым ганарыцца трэба? — вiдаць, пажартаваў Вiктар Анатольевiч, i дадаў напрыканцы, звяртаючыся да прадпрымальнiкаў: — Плацiць падаткi закладзена ў самой прыродзе чалавека, ад гэтага нiкуды не падзецца, а наша мэта — абслужыць гэтую вашу патрэбнасць.

Данута Рыжыкава, начальнiк аддзела па каардынацыi кантрольнай дзейнасцi Камiтэта дзяржкантролю звярнула ўвагу прадпрымальнiкаў на некаторыя аспекты 510-га Указа Прэзiдэнта "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Яна расказала, што каардынацыйныя планы кантрольнай дзейнасцi фармiруюцца да 15 снежня, яны загадзя даступныя i кожны ахвотны можа з iмi азнаёмiцца на сайце Камiтэта дзяржкантролю (http://www.kgk.gov.by/):

звярнула ўвагу прадпрымальнiкаў на некаторыя аспекты 510-га Указа Прэзiдэнта "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Яна расказала, што каардынацыйныя планы кантрольнай дзейнасцi фармiруюцца да 15 снежня, яны загадзя даступныя i кожны ахвотны можа з iмi азнаёмiцца на сайце Камiтэта дзяржкантролю (http://www.kgk.gov.by/):

— Новыя аб'екты ў план не ўключаюцца, i калi вы паглядзелi i вас там няма, то можна не турбавацца, што раптам з'явiцеся, — сказала Данута Эдуардаўна, аднак удакладнiла, што ўсё-ткi змены могуць быць унесеныя ў планы, кожны чацвер спiс абнаўляецца, але ў асноўным змены датычацца адмену цi пераносу праверак.

Цiкава, што ў першы дзень, калi 15 снежня на сайце Камiтэта дзяржкантролю з'явiлiся каардынацыйныя планы праверак, на сайт зайшло 15 тысяч наведвальнiкаў. А, напрыклад, у чацвер на тыдзень раней наведвальнiкаў было толькi 550. Усяго ж за гэты час з планам праверак у iнтэрнэце азнаёмiлiся каля 80 тысяч наведвальнiкаў. Але незалежна ад таго, шукаў прадпрымальнiк сябе ў спiсе на сайце або не, калi яго запланавана праверыць, то за 10 дзён да пачатку праверкi ён павiнен атрымаць паведамленне з поўным спiсам пытанняў, якiя будуць правярацца. Данута Рыжыкава нагадала, што калi вас праверылi, а потым яшчэ раз хочуць праверыць па гэтых жа пытаннях, то вы накiроўваеце акт папярэдняй праверкi, i кантрольны орган павiнен будзе або змянiць пытаннi праверкi, або скарацiць iх.

Таксама ў 510-м Указе напiсана, што кантрольныя органы могуць прыйсцi толькi ў той месяц, якi пазначаны ў плане.

— Калi, скажам, праверка запланавана на студзень i да вас нехта не дайшоў, то ў лютым ён ужо прыйсцi не мае права, — сказала Данута Эдуардаўна.

Варта памятаць, што калi раней суб'ект гаспадарання маглi праверыць i за 8, i за 10 гадоў, то цяпер праверка праводзiцца за перыяд, што не перавышае 3 каляндарных гадоў. Прычым суб'ект, якi правяраецца, прызнаецца добрасумленным, пакуль не даказана адваротнае. А ўсе недакладнасцi цi незразумеласцi заканадаўства павiнны трактавацца на карысць арганiзацыi.

Што датычыцца пазапланавых праверак, то калi раней падставай для iх пачатку маглi стаць звесткi пра парушэнне заканадаўства, не важна, якiм чынам атрыманыя, то цяпер такiя дадзеныя павiнны быць дакументальна пацверджаныя.

— Сёння найбольш запатрабаванымi падставамi для праверак будуць выкарыстанне бюджэтных сродкаў, мераў дзяржпадтрымкi, удзел у дзяржпраграмах. Калi карыстаешся бюджэтнымi сродкамi, то будзь ласкавы даць справаздачу. А ў астатнiм — жорсткiя ўмовы для падстаў праверкi. Па ананiмных зваротах грамадзян праверкi забароненыя, а калi грамадзянiн настойвае на праверцы i прыводзiць важкiя аргументы, то ён павiнен быць гатовым даць паказаннi сведкi ў судзе.

I напрыканцы Данута Рыжыкава звярнула ўвагу бiзнэсменаў, што змянiўся парадак абскарджвання праверак. Сёння скардзiцца трэба кiраўнiку цi вышэйстаячай арганiзацыi таго органа, якi назначыў праверку. I не зацягваць, бо на абскарджванне даецца толькi 10 дзён.

Напрыканцы мiнулага года i ў пачатку гэтага ў суб'ектаў гаспадарання было дый яшчэ застаецца шмат пытанняў наконт Мытнага саюза з Расiяй i Казахстанам. Патлумачыла сiтуацыю Iна Харламянкова, намеснiк начальнiка Упраўлення тарыфнага рэгулявання i мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камiтэта:

— Пачну з таго, што на сёння мы пакуль яшчэ знаходзiмся ў стадыi фармiравання Мытнага саюза, i рашэнне аб тым, што тэрыторыi дзяржаў Расii, Беларусi, Казахстана будуць аб'яднаныя ў адзiную мытную тэрыторыю, будзе прымацца на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў пасля выканання пэўных умоў, прапiсаных у пагадненнi аб адзiным мытна-тарыфным рэгуляваннi. На сёння ў нас пакуль толькi ўведзены адзiныя стаўкi мытных пошлiн у дачыненнi да тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю краiн-удзельнiц. А як толькi будзе прынятае рашэнне аб аб'яднаннi ў адзiную мытную тэрыторыю, тады пачнецца свабоднае перамяшчэнне тавараў, — патлумачыла Iна Харламянкова.

А што датычыцца стаўкi ўвазных мытных пошлiн, вызначанай 699-м Указам Прэзiдэнта, то, як сказала Iна Харламянкова, з 1 студзеня яны не прымяняюцца, бо цяпер ва ўсiх трох краiнах дзейнiчае Адзiны мытны тарыф.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачаткам новага года ў краiне пачало дзейнiчаць некалькi новых заканадаўчых актаў, якiя значна змянiлi ўмовы дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання, — гэта i Асаблiвая частка Падатковага кодэкса, i ўказ Прэзiдэнта аб праверках, а таксама стварэнне Мытнага саюза памiж Расiяй, Беларуссю i Казахстанам. Для таго, каб расказаць прадстаўнiкам малога i сярэдняга бiзнэсу пра новыя ўмовы гаспадарання, у будынку адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна горада Мiнска прайшоў так званы "iнфармацыйны дзень", дзе прадстаўнiкi кампетэнтных арганізацый пазнаёмiлi бiзнэсменаў са зменамi кожны ў сваёй сферы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика